Абарона Брэсцкай крэпасці (1939)

Абарона Брэсцкай крэпасці — бітва ў ходзе Польскай абарончай вайны, вялася з 14 да 17 верасня 1939 года супраць наступаючых войск Трэцяга Рэйха.

Абарона Брэсцкай крэпасці
Асноўны канфлікт: Нямецкае ўварванне ў Польшчу
Battle of Brest 001 uk.svg
Дата 1417 верасня 1939
Месца Брэст-над-Бугам і наваколлі
Вынік Перамога немцаў і СССР
Праціўнікі
Flag of German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх
Flag of the Soviet Union.svg СССР з 22 верасня 1939
Польшча Польшча
Камандуючыя
генерал танкавых войскаў
Гейнц Гудэрыян

з 22 верасня камбрыг Крывашэін
брыгадны генерал
Канстанцін Плісоўскі
Сілы бакоў
Трэці рэйх Люфтвафэ і Вермахт:

каля 5000 чалавек
каля 28 танкаў
некалькі самалётаў
у 6 разоў больш гармат, чым у палякаў

Польшча Войска Польскае:

4 батальёна (2500 чалавек)
некалькі батарэй
14 танкаў
2 бронецягніка
у 6 разоў менш гармат, чым у немцаў

Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

ПадрыхтоўкаПравіць

Першыя авіяўдары былі здзейсненыя нямецкай авіяцыяй ужо 2 верасня 1939 года: было скінута 10 бомб, якія пашкодзілі «Белы палац». У казармах Брэсцкай крэпасці ў той час размяшчаліся маршавыя батальёны 35-га і 82-га пяхотных палкоў, мабілізаваныя рэзервісты і іншыя, выпадковыя, фарміраванні. 11 верасня на чале аператыўнай групы «Брэст» стаў генерал Канстанты Плісоўскі(польск.) бел.. Яму была даручана абарона Брэсцкай крэпасці і горада Брэста.

Удалося сфарміраваць 4 пяхотных батальёны, танкавую групоўку, артылерыйскі дывізён, шэраг дапаможных падраздзяленняў. У распараджэнні К. Плісоўскага мелася 2 бранепаязды. Паколькі гэтых сіл не хапала, каб абараніць усе 11 фартоў Брэсцкай крэпасці, вырашана засяродзіцца на абароне Цытадэлі. Да 13 верасня былі эвакуіраваныя сем’і ваенных, масты і праходы замінаваны, галоўная брама заблакавана танкамі, а для пяхоты былі зладжаны акопы ў земляных валах.

У гэты дзень пачаліся першыя нямецка-польскія сутычкі на падыходах да Брэста. Нямецкая 3-я танкавая дывізія знаходзілася ўжо ў раёне Жабінкі. Насустрач праціўніку, які распачаў акружэнне Брэста выправілася 2 бранепаязды, якія пасля баёў пад пагрозай, што хутка будзе заняты немцамі чыгуначны вузел, адышлі на Ковель.

На Брэст наступаў XIX бранятанкавы корпус генерала Гайнца Вільгельма Гудэрыяна. Ён меў загад захапіць горад, не дапусціўшы адступлення гарнізона на поўдзень для яднання з асноўнымі сіламі польскай аператыўнай групы «Нараў». Нямецкія ваенныя фарміраванні (10-я танкавая і 20-я матарызаваная дывізіі) значна перавышалі па колькасці польскія: у 2 разы ў пяхоце, у 4 разы ў танках, у 6 разоў — у артылерыі.

Падзеі 14—17 верасняПравіць

 
Пара танкаў FT-17, заблакаваўшых паўночную браму крэпасці.

Апоўдні 14 верасня 1939 года 10-я танкавыя дывізія Вермахта заняла Брэсцкі чыгуначны вузел. Каля 80 танкаў зрабілі спробу захапіць крэпасць раптоўна, але атака была адбіта польскай пяхотай пры падтрымцы 12 танкаў FT-17 (усе польскія танкі пры гэтым былі падбіты). У той жа дзень нямецкая артылерыя і авіяцыя пачалі масавыя бамбардзіроўкі крэпасці.

Да раніцы наступнага дня, пасля жорсткіх вулічных баёў, немецкія войскі кантралявалі ўжо большую частку горада. Абаронцы горада адступілі да крэпасці, якая ўжо з ночы знаходзілася пад шквальным артылерыйскім агнём, што змяняўся пяхотнымі атакамі.

Раніцай 16 верасня немцы пачалі штурм крэпасці, адбіты гарнізонам. Пад вечар яны ўзялі пад кантроль грэбень вала, але далей прасунуцца не здолелі. Шмат пашкоджанняў нямецкія танкі атрымалі ад двух FT-17, якія былі пастаўленыя ў брамах крэпасці. Падчас штурму быў смяротна паранены ад’ютант Г. В. Гудэрыяна. Усяго з 14 верасня польскія войскі адбілі 7 атак, страціўшы пры гэтам каля 40 % асабістага складу; сам К. Плісоўскі таксама быў паранены. Ноччу 17 верасня генерал Плісоўскі загадаў войскам адыходзіць ад крэпасці праз Буг на поўдзень. Па непашкоджаным мосце польскія часткі адыйшлі да Цярэспальскага ўмацавання, а адтуль у Цярэспаль і далей у раён Коданя.

17 верасня польскія добраахвотнікі, якія заставаліся ў крэпасці, прынялі бой на Паўночным востраве. Ноччу рэшткі польскага войска адступілі. Многія, у тым ліку раненыя, што знаходзіліся ў шпіталі, трапілі ў палон.

Наступныя падзеіПравіць

Маецца сведчанне, што ноччу на 18 верасня рэшткі батальёна на чале з капітанам Вацлавам Радзішэўскім(польск.) бел. з адной артылерыйскай гарматай занялі форт Граф Берг (форт Сікорскага), які немцы лічылі пустым. 19 верасня акупанты прапанавалі ім здацца, але атрымалі адмову. З 20 верасня нямецкія войскі пачалі абстрэл гаўбіцамі. 22 верасня з прыходам перадавых частак Чырвонай Арміі на штурм форта пры падтрымцы браневікоў, пайшлі вайскоўцы 29-й танкавай брыгады на чале з камбрыгам Сямёнам Крывашэіным. Абаронцы форта адбілі тры атакі і нават падбілі адзін бронеаўтамабіль з гарматы, а другі бранявік зваліўся ў роў.

Даследчык Ежы Срока мяркуе, што гэтыя падзеі мелі месца ў іншым, 5-м форце і датуе апошнія звесткі пра абаронцаў крэпасці канцом месяца. Аднак Юзаф Гэраш(польск.) бел. паказвае, што ўжо 18 чэрвеня Вацлаў Радзішэўскі з таварышамі пераапрануліся ў цывільнае ў вёсцы Муравец(польск.) бел. непадалёк Брэста і накіраваліся далей.

 
Гейнц Гудэрыян і Сямён Крывашэін падчас сумеснага парада ў Брэсце.

22 верасня 1939 года прайшоў супольны ваенны парад нямецкіх і савецкіх войскаў. Брэст згодна з сакрэтным пратаколам да Пакта аб ненападзе перададзены пад савецкі кантроль.

29-я бранятанкавая брыгада пераследавала генерала К. Плісоўскага. У выніку ён патрапіў у савецкі палон, а ў красавіку 1940 года расстраляны ў Харкаве.

ЛітаратураПравіць

  • Sroka J. Obrońcy twierdzy brzeskiej we wrześniu 1939 roku. — Biała Podlaska, 1992.
  • Geresz J. Twierdza niepokonana. wierdza niepokonana: obrona cytadeli w Brześciu nad Bugiem we wrześniu 1939 r. — Biała Podlaska — Międzyrzec Podlaski, 1994.
  • Петров И. Р. Оборона Брестской крепости в 1939 г. и свидетельство капрала Яна Самосюка // Историческая экспертиза. 2019. № 4(21). — С. 267—274.