Абарона Сігуэнсы

Абарона Сігуэнсы (ісп.: Batalla de Sigüenza) — адна з бітваў у пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі, якая праходзіла з 7 жніўня па 15 кастрычніка 1936 года на паўночны ўсход ад г. Мадрыд.

Абарона Сігуэнсы
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Абарона рэспубліканцамі сабора ў Сігуэнсе.
Абарона рэспубліканцамі сабора ў Сігуэнсе.
Дата 7 жніўня15 кастрычніка 1936
Месца Сігуэса, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Bandera del bando nacional 1936-1938.svg Нацыяналісты
Камандуючыя
Франсіска Хіменес Оргэ,

Хасэ Марцінес дэ Арагон

Франсіска Гарсія-Эскамес,

Хасэ Маскарда Ітуартэ

Сілы бакоў
500 чалавек невядома
Страты
вялікая колькасць палонных невядома

Баі на подступахПравіць

З пачаткам грамадзянскай вайны рэспубліканцы 25 ліпеня занялі Сігуэнсу. У наступныя дні яны падпалілі некалькі цэркваў і забілі біскупа.

У сваю чаргу паўстанцы прасунуліся з Сорыі і Медынаселі і пачалі займаць пазіцыі вакол горада. Яны таксама занялі Ацьенсу і Альколеа-дэль-Пінар. З апошняга 7 жніўня нацыяналісты распачалі беспаспяховую спробу ўзяць Сігуэнсу.

16 жніўня рэспубліканцы контратакавалі ў напрамку Ацьенсы. Размешчаныя там мяцежнікі лёгка адкінулі іх і пачалі прасоўвацца, але з-за недахопу сіл спыніліся ў Імоне.

28—29 жніўня апалчэнцы беспаспяхова спрабавалі адабраць Імон у мяцежнікаў.

2 верасня калона нацыяналістаў Гарсія-Эскамесы авалодвае горадам Уэрмесес-дэль-Сэра за 15 км на захад ад Сігуэнсы. 7 верасня сабор Сігуэнсы пачаў абстрэльвацца артылерыяй праціўніка з пазіцый у Махарэса, усяго за 5 кіламетраў ад горада.

29 і 30 верасня Сігуэнса была практычна акружана і падвергнулася моцнай бамбардзіроўцы самалётамі нямецкага легіёна «Кондар». Склалася нявызначаная сітуацыя, і палкоўнік Хіменес Оргэ, адзін з кіраўнікоў абароны горада, прапанаваў пакінуць яго, у выпадку, калі не прыбудзе падмацаванне.

3 кастрычніка нацыяналісты аб’ядналі свае разрозненыя сілы ў дывізію «Сорыя», камандаваць якой прызначаецца Хасэ Маскарда. Яго задача — прыкрыць фронт паміж Рэвентанам і Медынаселі і, згодна з загадам генерала Эміліа Мола, заняць Сігуэнсу і павольна пашыраць фронт. Дывізія складалася з двух калон: «Самасьера» і «Сігуэнса».

У гэты час афіцэры-рэспубліканцы вырашылі ўмацавацца ў саборы і чакаць падмацавання. Пачынаецца падрыхтоўка да абароны. У сабор звозяцца прадукты, боепрыпасы і зброя, у тым ліку шмат гранат, 1200 вінтовак, 13 станковых кулямётаў і адзін 50-мм мінамёт.

2 кастрычніка ў горад з боку Гвадалахары падыходзіць апошні бронецягнік, якому ўдалося прарваць блакаду: ён прывозіць боепрыпасы.

5 кастрычніка рэспубліканскі камендант Сігуэнсы Марцінес дэ Арагон пакідае горад у пошуках падмацавання з Мадрыда ці Гвадалахары.

АбаронаПравіць

8 кастрычніка, пасля моцнай авіяцыйнай падтрымкі, мяцежнікі пайшлі на штурм горада і хутка занялі яго. У саборы схавалася група з 500 апалчэнцаў і каля 200 мірных жыхароў. Войскі нацыяналістаў, з мэтай прымусіць абаронцаў да здачы, пачынаюць падвяргаць яго інтэнсіўнаму стрэльбаваму і артылерыйскаму абстрэлу.

12 кастрычніка рэспубліканцамі робяцца дзве спробы прарваць аблогу, але яны заканчваюцца беспаспяхова.

13 кастрычніка нацыяналісты аднавілі артылерыйскі агонь па сценах сабора, нанёсшы значны ўрон многім часткам храма. На працягу двух наступных дзён і начэй невялікім групам апалчэнцаў атрымоўваецца бегчы, выкарыстоўваючы дынамітныя шашкі.

15 кастрычніка рэспубліканцы пачынаюць перамовы з абложнікамі. Каля 5:30 раніцы з сабора пачынаюць выхадзіць першыя апалчэнцы і мірныя жыхары. У гэты час камендант Марцінес дэ Арагон знаходзіўся менш чым за 20 кіламетраў ад горада з калонай падмацавання, якая, аднак, вяртаецца ў Гвадалахару яшчэ да весткі аб капітуляцыі.

16 кастрычніка, пасля тыдня аблогі, разбураны сабор дастаўся сілам мяцежнікаў. Крыху пазней 157 чалавек з ліку палонных былі расстраляны нацыяналістамі.

СпасылкіПравіць

  • Batalla de Sigüenza [7 Agosto al 15 Octubre 1936] [1]
  • La catedral de Sigüenza: el malogrado «alcázar» del bando republicano (1936) [2]