Абаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)

карціна Івана Ахрэмчыка

«Абаронцы Брэсцкай крэпасці» — карціна беларускага мастака Івана Ахрэмчыка (1903—1971), напісаная ў 1957—1958 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Класічны прыклад гістарычнага жывапісу савецкага часу на тэму герояў Вялікай Айчыннай вайны[1].

Іван Восіпавіч Ахрэмчык
Абаронцы Брэсцкай крэпасці. 1957—1958
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск

Гісторыя правіць

Абарона Брэсцкай крэпасці адбывалася ў першыя дні вайны. Нацысты планавалі за адну ноч захапіць крэпасць, але абарона вялася некалькі месяцаў вельмі высокай цаной — цаной чалавечага жыцця. Сярод абаронцаў крэпасці былі і жанчыны, і дзеці. Абарона вялася бесперапынна і дзень і ноч. Салдаты змянялі адзін аднаго ля кулямётаў і амбразур. Толькі пасля выхаду ў 1957 годзе дакументальнай аповесці Сяргея Смірнова «Брэсцкая крэпасць» і мастацкага фільма Канстанціна Сіманава «Бессмяротны гарнізон», дзе былі сабраны звесткі пра падзеі чэрвеня-ліпеня 1941 года і паказаны подзвіг абаронцаў, Брэсцкая крэпасць становіцца сімвалам непарушнай стойкасці савецкага народа і важным сімвалам афіцыйнай патрыятычнай прапаганды[1].

Апісанне правіць

Іван Ахрэмчык у сваім палатне стварае вобраз непахісных герояў у цёмных казематах крэпасці, іх няшмат, але яны неверагодна рашучыя і гатовыя на ўсё, дзеля абароны Радзімы. На пярэднім плане — жанчыны бінтуюць параненага воіна — тэма трагедыі вайны, яе ахвяр і цяжкіх выпрабаванняў. Кампазіцыя пабудавана па класічных акадэмічных правілах гістарычнага жанру. Героі выяўлены ў поўны рост у актыўным дзеянні, што стварае адчуванне датычнасці і прысутнасці з сюжэтам карціны[1].

Зноскі