Абарончая граната wz.33

Абарончая граната wz.33 (польск.: Granat obronny wz.33) — аскепкавая граната, якая ўжывалася да і падчас Другой сусветнай вайны, як польскай арміяй, так і арміямі іншых дзяржаў. Корпус абалонкі быў адліты з чыгуну і сфармаваны ў ананасавідны авал, тыповы для ручных гранат Першай сусветнай вайны.

Абарончая граната wz.33
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: аскепкавая граната
Краіна: Польшча
Гады эксплуатацыі: 1933–1945
Гісторыя мадэлі
Серыйны выпуск: 1933–1939
Характарыстыкі
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Граната была змадэлявана на базе больш ранніх польскіх гранат 1920-х гадоў. Wz.33 абсталёўвалася ўдарным запалам wz.Gr.31. Каб павялічыць надзейнасць, у гранаце было два дэтанатара і два ўдарнікі. Карпусы вырабляліся на трох фабрыках, кожная з якіх наносіла літару на корпусе, якая пазначала вытворцу («K» для Konskie, «M» для Варшавы і «W» для Wilno).

Гісторыя правіць

Граната Wz. 33 была створана на базе больш ранніх польскіх гранат. Самая ранняя з іх, granat obronny wz. 23, была створана на аснове англійскай гранаты Мілса. Пасля 1918 года Польшча атрымала больш за 3 380 000 гранат розных тыпаў і падчас савецка-польскай вайны 1920 года набыла яшчэ некалькі мільёнаў[1].

З-за наяўнасці вялікіх запасаў гранат было вырашана засяродзіць высілкі на мадэрнізацыі наяўных боепрыпасаў, у першую чаргу шляхам распрацоўкі новага запала, а не на праектаванні цалкам новых гранат. Гэта лічылася лагічным выбарам, бо шэраг польскіх кампаній успадкаваў вытворчыя лініі па вытворчасці нямецкіх гранат часоў Першай сусветнай вайны.

У 1923 годзе дэпартамент узбраенняў пачаў конкурс на стварэнне новага запала, які б падышоў да нямецкіх ручных гранат M16 і M17 Stielhandgranate, папярэднікаў знакавай «выбівачкі» М24[2]. Зусім новая канструкцыя запала пад аўтарствам А. Чэрпінскага з размешчанай у Кельцэ кампаніі Granat атрымала перамогу ў конкурсе і была прынята на ўзбраенне як А.С 23[2]. Аднак, паколькі палявыя выпрабаванні паказалі, што A.C. 23 была схільна да збояў у вільготным асяроддзі, Дэпартамент пачаў новы конкурс у 1925 годзе, у якім ізноў атрымаў перамогу запал, прапанаваны Чэрпінскім (A.C. 25)[2]. A.C. 23 і 25 сталі стандартнымі запаламі польскіх гранат: Granat obronny wz. 23 выкарыстоўвала A.C. 25, у той час як granat obronny wz. 17-1 (польскі клон нямецкай гранаты М17) выкарыстоўваў варыянт А.С. 23[3][4].

Кампанія Granat працягвала распрацоўваць запалы і ў 1929 годзе прадставіла ўзброеным сілам дыстанцыйны запал пад кодавай назвай Gr. 29, заснаваны на больш ранніх праектах Чэрпінскага. Ён быў прыняты ў якасці стандартнага запала для новай абарончай гранаты Granat obronny wz. KC. Урэшце лінейка гэтых запалаў прыйшла да канчатковага варыянту, прынятага на ўзбраенне як Zapalnik wz. Gr. 31 («Запал мадэлі 1931 года, завод Гранат»)[2].

Wz. 31 быў адной з найлепшых гранат у свеце, неўзабаве пасля яго прыняцця на ўзбраенне Войскам Польскім Францыя і Румынія купілі ліцэнзію на яго вытворчасць[5]. Першапачаткова Францыя купіла 310 000 wz. 31 у 1935 годзе, а праз два гады набыла ліцэнзію і прыняла яго ў якасці стандартнага запала для ўсіх абарончых гранат французскай арміі[6]. Іншай краінай, якая прыняла на ўзбраенне польскі запал, была Грэцыя у 1931 годзе[7].

Крыніцы правіць

  1. Zasieczny 2006, pp. 14–15.
  2. а б в г Zasieczny 2006, p. 14.
  3. Peverelli, Granat Obronny wz.17-1.
  4. Peverelli, Granat Obronny wz. 23.
  5. Deszczyński & Mazur 2004, p. 152.
  6. Deszczyński & Mazur 2004, p. 199.
  7. Deszczyński & Mazur 2004, p. 201.

Літаратура правіць

  • Aszyk, Marek. Granaty ręczne(нявызн.)(недаступная спасылка). Uzbrojenie Wojska II Rzeczpospolitej (2012). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 13 чэрвеня 2014.
  • Franczyk, Grzegorz. Polskie granaty 1919–1939 (польск.). — Kraków: Grzegorz Franczyk, 2010. — С. 153.
  • Deszczyński, Marek Piotr; Mazur, Wojciech. Na krawędzi ryzyka: eksport polskiego sprzętu wojskowego w okresie międzywojennym (польск.). — Neriton, 2004. — С. 455. — ISBN 9788388973987.
  • Peverelli, Lex. Polish hand- and riflegrenades(недаступная спасылка). Grenades, Mines and Boobytraps (2012). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2022. Праверана 20 чэрвеня 2014.
  • Zasieczny; Andrzej. Broń Wojska Polskiego 1939-1945: wojska lądowe (польск.). — 2. — Alma-Press, 2006. — С. 149. — (Panorama Techniki Wojskowej). — ISBN 9788370203542.

Спасылкі правіць