Абас II Хільмі
Абас II Хільмі-паша (14 ліпеня 1874, Александрыя — 19 снежня 1944, Жэнева) — апошні хедыў Егіпта (8 студзеня 1892 — 19 снежня 1914 года), прапрапраўнук Мухамеда Алі.
Абас II Хільмі-паша عباس حلمي الثاني | |||
| |||
---|---|---|---|
8 студзеня 1892 — 19 снежня 1914 | |||
Папярэднік | Тэўфік | ||
Пераемнік | пост скасаваны | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку | ||
Нараджэнне | 14 ліпеня 1874[1][2][…] | ||
Смерць | 19 снежня 1944[3] (70 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Род | Мухамеда Алі Дынастыя | ||
Бацька | Tewfik Pasha[d] | ||
Маці | Amina Najiba Khanum Effendi[d] | ||
Жонка | Marianna Török[d] і Ikbal Khanum Effendi[d] | ||
Дзеці | Prince Muhammad Abdel Moneim[d] | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Сын егіпецкага хедыва Тэўфіка. У дзяцінстве наведаў Англію і некаторы час меў англійскага настаўніка ў Каіры. Апроч роднай турэцкай мовы, валодаў арабскай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі. Затым ён вучыўся ў школе ў Лазане, пасля чаго працягнуў сваю адукацыю ў венскім Тэрэзіянуме. Падчас яго вучобы, 7 студзеня 1892 года, прыйшло паведамленне аб смерці яго бацькі — хедыва Тэўфіка, і Абас прыняў тытул хедыва Егіпта.
На чале Егіпта імкнуўся праводзіць незалежную ад Англіі палітыку, у 1903 годзе разам з Мустафой Камілем ездзіў у Канстанцінопаль з мэтай дамагчыся аўтаноміі Егіпта. Уступіў у канфлікт з брытанскім рэзідэнтам у Егіпце Кромерам. У 1913 годзе апублікаваў канстытуцыю, якая прадугледжвала стварэнне парламента Егіпта. 19 снежня 1914 года быў зрушаны англічанамі, і султанам стаў яго дзядзька Хусейн Каміль. Быў адукаваным чалавекам, мецэнатам мастацтваў. Апекваўся над турэцкім мастаком Халілем Пашой.
Сям'яПравіць
Першы раз ажаніўся ў Каіры ў 1895 годзе з крымскай татаркай Ікбаль Ханім (1876—1941), ад гэтага шлюбу меў шасцярых дзяцей:
- прынцэса Эмінэ Хільмі Ханум Эфендзі (1895—1954);
- прынцэса Аціе Хільмі Ханум Эфендзі (1896—1971);
- прынцэса Феціе Хільмі Ханум Эфендзі(1897?1923);
- прынц Мухамад Абдэль Манім Бей Эфендзі (1899—1979), рэгент караля Фуада II у 1952—1953;
- прынцэса Люфціе Шэўкет Хільмі (1900 — ?)
- прынц Мухамад Абдэль Кадэр (1902?1919).
Другі шлюб (заключаны ў 1910 годзе, скасаваны ў 1913 годзе) з венгерскай дваранкай Марыянай Торак фон Шэндра (англ.: May Torok von Szendro)(1877—1968), якая ў ісламе прыняла імя Зюбейда Кавідан Ханім (араб. جاويدان هانم ). У гэтым шлюбе дзяцей не меў.
Зноскі
- ↑ Dictionary on African Biography, افریقی سوانحی لغت / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr. — NYC: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-538207-5
- ↑ Abbas (Abbas II. Hilmi) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 ‘Abbās Hilmī II d’Egipte // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ↑ http://www.questia.com/read/91777976 Біяграфія Абаса II (англ.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абас II Хільмі