Абаянь[2] (руск.: Обоянь) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Абаянскага раёна Курскай вобласці. Насельніцтва 13,8 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1639 годзе. Горад размешчаны на беразе ракі Псёл (прыток Дняпра), за 60 км ад Курска.

Горад
Абаянь
руск.: Обоянь
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1650
Горад з
Плошча
12 км²
Вышыня цэнтра
180 м
Насельніцтва
13 696[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
47141
Паштовы індэкс
306230
Аўтамабільны код
46
Афіцыйны сайт
oboyan.org (руск.)
Абаянь на карце Расіі ±
Абаянь (Расія)
Абаянь
Абаянь (Курская вобласць)
Абаянь

Гісторыя правіць

Заснаваны як крэпасць у 1639 годзе, статус горада атрымаў у 1779 годзе. Карамзін да горада Абаянь прымяркоўвае Веяхань або Беяхань — гарадок, які згаданы ўпершыню ў летапісы пад 1147 г. і знаходзіўся паміж Пасем'ем і пераяслаўскімі ўладаннямі. Пазнейшыя даследчыкі сцвярджаюць, што Абаянь заснаваная ў 1650 годзе ў якасці памежнага астражка, для аховы ад качавых стэпавых народаў. У 1708 годзе Абаянь была прыпісаная да Белгародскай правінцыі, а ў 1779 годзе прызначаная павятовым горадам Курскага намесніцтва, ператворанага ў 1796 годзе ў Курскую губерню.

Эканоміка правіць

Аўтарамонтны завод, дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — карта Курскай вобласці