Аба Ізраілевіч Шагаловіч
Аба Ізраілевіч Шагаловіч (1 лютага 1922, Мінск — 30 мая 2009, Лос-Анджэлес, ЗША) — беларускі шахматыст, майстар спорту СССР (1957), заслужаны трэнер БССР (1964).
Аба Ізраілевіч Шагаловіч | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | шахматы |
Нарадзіўся |
1 лютага 1922 |
Памёр | 30 мая 2009 (87 гадоў) |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьВыступаў за спартовае таварыства «Буравеснік». Удзельнік многіх першынстваў Мінска (выходзіў пераможцам у 1947, 1948, 1954, 1955/56, 1960, 1966/67), БССР (лепшы вынік у 1950 — 2—3-е месцы). Сустракаўся ў камандных матчах з шахматыстамі Польшчы і Венгрыі. У 1960-х і 1970-х (з чатырохгадовым перапынкам) старшыня шахматнай федэрацыі БССР, член прэзідыума шахматнай федэрацыі СССР. Доўгі час працаваў у Мінску трэнерам у Палацы піянераў і школьнікаў, старшым трэнерам зборнай школьнікаў БССР па шахматах. Падзарабляў на радыё, пісаў артыкулы пра трэнерскую працу для зборніка «Шахматы, шашкі ў БССР». Эміграваў у ЗША ў пачатку 1990-х гг.
Сярод вучняў гросмайстры Віктар Купрэйчык, Вячаслаў Дыдышка, міжнародныя майстры Леанід Басін, Альберт Капенгут, Дзмітрый Навіцкі, майстры спорту Тамара Галавей, Міхаіл Шарашэўскі і інш.