Абваленне плаціны Арбаат

Увечары 24 жніўня 2024 года абрынулася плаціна Арбаат на поўнач ад Порт-Судана. Абвал быў выкліканы моцнымі ападкамі і наступнай паводкай. Загінулі па меншай меры 148 чалавек[1], ад 150 да 200 чалавек прапалі без вестак[2]. Дакладныя звесткі аб трагедыі атрымаць цяжка з-за пашкоджання рэгіянальных тэлекамунікацыйных сетак і разбурэння дарог[3].

Арбаатская плаціна знаходзілася за 38 км на паўночным захадзе ад Порт-Судана на Чырвоным моры[3]. Апошні раз рамонтныя работы на ёй праводзіліся ў 2017 годзе[4]. Плаціна выступала ў якасці асноўнай крыніцы прэснай вады для горада, які стаў фактычнай сталіцай Судана пасля пачатку баёў у Хартуме ў ходзе супрацьстаяння САП і УСС[5]. У сувязі з ваеннымі дзеяннямі сюды прыбывала большая частка гуманітарнай дапамогі і вялікая колькасць унутрана перамешчаных асоб[1].

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый паведаміла, што былі пашкоджаны альбо разбураны дамы 50 000 жыхароў, пацярпелі семдзесят навакольных вёсак (з іх дваццаць былі знішчаны)[3][6].

25 жніўня месца трагедыі наведаў кіраўнік краіны Абдэль Фатах аль-Бурхан[7].

Крыніцы

правіць
  1. а б "Flood surge in Sudan bursts dam, destroying villages and killing dozens". The Guardian [брытанская англійская]. 2024-08-26. ISSN 0261-3077. Праверана 2024-08-26.
  2. "Flood surge in Sudan bursts dam, destroying villages and killing dozens". The Guardian [брытанская англійская]. 2024-08-26. ISSN 0261-3077. Праверана 2024-08-26.
  3. а б в Sudan: Collapse of Arba’at Dam in Port Sudan, Red Sea State (26 August 2024) - Sudan (англ.). ReliefWeb (26 жніўня 2024). Праверана 26 жніўня 2024.
  4. Swath of death and destruction in wake of Sudan dam collapse (англ.). Radio Dabanga (26 жніўня 2024). Праверана 27 жніўня 2024.
  5. More than 60 reported killed in northeast Sudan dam collpase (англ.). Al Jazeera. Праверана 26 жніўня 2024.
  6. Port Sudan dam collapse kills 13, threatens water supply (англ.). Sudan Tribune (26 жніўня 2024). Праверана 27 жніўня 2024.
  7. Sudan's top military leader visits site of collapsed dam (англ.). Africanews (26 жніўня 2024). Праверана 27 жніўня 2024.