Абвал гандлёвага цэнтра «Maxima» ў Рызе

Абвал гандлёвага цэнтра «Maxima» ў Рызе— катастрофа, якая адбылася 21 лістапада 2013 года а 18 гадзіне ў Рызе. У выніку абвалу даха супермаркету «Maxima XX» загінулі 54 асобы, а 38 былі параненыя[2]. Гэта была самая вялікая катастрофа ў Латвіі ад часоў атрымання незалежнасці ў 1991 годзе.

Абвал гандлёвага цэнтра «Maxima» ў Рызе
Riga Maxima supermarket collapse.jpg ГЦ «Maxima» пасля другога абвалу
Тып Абвал даху
Прычына Невысвятленая
Месца Flag of Riga.svg Рыга, Залітудэ
Краіна Flag of Latvia.svg Латвія
Дата 21 лістапада 2013
Загінулых 54 (у т.л. 3 ратавальнікі)[1]
Пацярпелых 40
Рыга (Латвія)
Рыга
Рыга
Commons-logo.svg Абвал гандлёвага цэнтра «Maxima» ў Рызе на Вікісховішчы

БудынакПравіць

Будынак, які абрынуўся, належаў гандлёвай сетцы Maxima. Ён быў плошчай 4750 метраў квадратных і быў здадзены ў эксплуатацыю 3 лістапада 2011 года. Кошт пабудовы перасягнуў 1,4 млн еўра[3]. Выканаўцам работ была фірма Re&Re[4]. У будынку акрамя супермаркету «Maxima XX» знаходзіўся таксама банк, пошта і салон прыгажосці. Пасля здачы ў эксплуатацыю будынак перамог у архітэктурным конкурсе[5].

КатастрофаПравіць

21 лістапада а 16:21 у супермаркеце спрацавала пажарная сігналізацыя. Персанал аднак не распачаў эвакуацыю, а заспакоіў кліентаў і праінфармаваў іх, што сігнал быў выкліканы тэхнічнай аварыяй[6]. У сапраўднасці сігналізацыя спрацавала на дым ад электразварачных прац, якія адбываліся ў супермаркеце. Дах супермаркету абрынуўся а 17:41, калі шмат народа прыйшло туды па закупы пасля працы[7].

Выратавальная акцыяПравіць

Каля 18:00 выратавальнікі атрымалі паведамленне пра абвал часткі даху. Пасля прыбыцця першых адзінак спецтэхнікі адбыўся чарговы завал, у выніку якога загінулі трое пажарнікаў. Падчас выратавальнай акцыі частка элементаў канструкцыі, які маглі абрынуцца, утрымліваліся пад’ёмнымі кранамі. Выратавальнікі праз нейкі час спынялі працы і прасілі сваякоў загінуўшых тэлефанаваць родным, што апынуліся пад заваламі. Дзякуючы гэтаму знаходзіліся новыя ахвяры[8].

Прычыны катастрофыПравіць

Прычыны катастрофы невядомыя. Паліцыя мае тры гіпотэзы: заганы праекта і няправільны будаўнічы нагляд, заганнае выкананне ці змяшчэнне на даху цяжкіх матэрыялаў у сувязі з размешчаным там зімовым садам[8]. Тэрарыстычны акт — выключаецца.

АхвярыПравіць

Загінулі ў асноўным жыхары рыжскага раёна Zolitūde. Падчас другога абвалы загінулі трое пажарных[8].

Прыналежнасць Лічба ахвяр
  Латвія 51
  Расія[9] 2
  Арменія[10] 1
Агулам 54

ВынікіПравіць

Прэзідэнт Латвіі абвясціў 23-25 лістапада днямі нацыянальнай жалобы. Дадаткова 23 лістапада а 10 гадзіне ў краіне прайшла хвіліна цішыні[11]. У салідарнасць з латышамі 24 лістапада нацыянальную жалобу абвясцілі ў Літве і ў Эстоніі.

Бурмістр Рыгі паабяцаў пабудаваць на месцы трагедыі помнік, прысвечаны ахвярам[12].

27 лістапада прэм’ер Латвіі Валдзіс Даброўскіс падаў у адстаўку, беручы пэўную адказнасць за катастрофу[13].

Зноскі

СпасылкіПравіць