Абводны канал (руск.: Обво́дный кана́л) — самы буйны канал у Санкт-Пецярбургу. Бярэ пачатак ад ракі Нявы ў раёне Аляксандра-Неўскай лаўры і даходзіць да ракі Екацерынгофкі. Даўжыня — 8,08 км, шырыня — 21,3 м (ва ўсходняй частцы да 42,6 м), глыбіня да 3 метраў, срэдні расход вады — 15 м³/с (у вытоку). Перасякае праспект Абухаўскай абароны, Днепрапятроўскую вуліцу, Лігаўскі праспект, Баравую вуліцу, Акцябрскую чыгунку Маскоўскага і Віцебскага напрамкаў. У Абводны канал упадаюць рэкі Манастырка (справа) і Волкаўка (злева). У навігацыю 1835 года адкрылася суднаходства па ўсёй трасе (спынілася ў пачатку XX стагоддзя з-за павелічэння асадкі суднаў). У 2-й палове XIX стагоддзя Абводны канал быў адкрытым калектарам. На Абводным канале 17 гарадскіх, 2 чыгуначныя масты. У забудове набярэжных Абводнага канала дамінуюць прамысловыя прдапрыемствы, вакзалы і дэпо.

Абводны канал
Обводный канал
Характарыстыка
Даўжыня 8,08 км
Вадацёк
Уваход Нява
 · Каардынаты 59°55′10″ пн. ш. 30°23′53″ у. д.HGЯO
Вусце Екацерынгофка
 · Каардынаты 59°54′33″ пн. ш. 30°15′39″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Расія
Рэгіён Санкт-Пецярбург
Абводны канал на Вікісховішчы

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1