Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі

Дэкларацыя незалежнасці Фінляндыі

Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі — зацвярджэнне фінскім парламентам 6 снежня 1917 звароту сената Фінляндыі «Да народу Фінляндыі» ад 4 снежня 1917 года, у якім былі прадэклараваныя намеры аб змене дзяржаўнага ладу Фінляндыі (на той момант Вялікага княства Фінляндскага) і абвешчана аб прадстаўленні парламенту праекта новай канстытуцыі (кіруючы прынцып якой палягае ў тым, што Фінляндыя будзе суверэннай рэспублікай), а таксама змяшчаўся зварот «да ўладаў замежных дзяржаў» (у прыватнасці, да ўстаноўчага сходу Расіі) з просьбай аб прызнанні палітычнай незалежнасці і суверэнітэту («поўнай незалежнасці і свабоды») народа Фінляндыі. Пазней зварот быў названы «Дэкларацыяй незалежнасці Фінляндыі». Гэты дзень, 6 снежня, з'яўляецца нацыянальным святам — Днём незалежнасці Фінляндыі.

Міжнародная рэакцыяПравіць

18 (31) снежня 1917 дзяржаўная незалежнасць Фінляндскай Рэспублікі першай была прызнана Саветам Народных Камісараў (урадам) Расійскай Савецкай Рэспублікі, узначаленым У. І. Леніным[1].

23 снежня 1917 (5 студзеня 1918) адбылася афіцыйная ратыфікацыя пастановы Савета Народных Камісараў Усерасійскім Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам дзяржаўнай улады Расійскай Савецкай Рэспублікі).[1]

За першы тыдзень студзеня 1918 незалежнасць Фінляндыі прызнана 5 дзяржавамі Еўропы.

Прызнанне незалежнасці паводле краінПравіць

  Расійская Савецкая рэспубліка 4 студзеня 1918
  Францыя 4 студзеня 1918
  Швецыя 4 студзеня 1918
  Германская імперыя 4 студзеня 1918
  Грэцыя 5 студзеня 1918
  Нарвегія 10 студзеня 1918
  Данія 10 студзеня 1918
  Швейцарыя 11 студзеня 1918
  Аўстра-Венгрыя 13 студзеня 1918
  Нідэрланды 28 студзеня 1918
  Іспанія 21 лютага 1918
  Асманская імперыя 21 лютага 1918
  Балгарыя 27 лютага 1918
  Аргенціна 11 мая 1918
  Іран 23 чэрвеня 1918
  Тайланд 9 кастрычніка 1918
  Польшча 8 сакавіка 1919
  Вялікабрытанія 6 мая 1919
  ЗША 7 мая 1919
  Японія 23 мая 1919
  Бельгія 10 чэрвеня 1919
  Чылі 17 чэрвеня 1919
  Перу 23 чэрвеня 1919
  Італія 27 чэрвеня 1919
  Уругвай 18 жніўня 1919
  Ліхтэнштэйн 27 кастрычніка 1919
  Партугалія 19 снежня 1919
  Бразілія 26 снежня 1919
  Калумбія 31 снежня 1919
  Румынія 8 красавіка 1920
  Венесуэла 18 красавіка 1920
  Панама 17 мая 1920
  Эквадор 25 чэрвеня 1920
  Венгрыя 23 жніўня 1920
  Парагвай 3 чэрвеня 1921
  Люксембург 25 кастрычніка 1921
  Каралеўства Югаславія 27 чэрвеня 1922
  Афганістан 17 ліпеня 1928
  Албанія 1 снежня 1928

Зноскі

СпасылкіПравіць