Абдзірала пладовы

Абдзірала пладовы ці Абдзірала звычайны (Erannis defoliaria) — від матылькоў сямейства пядзенікаў (Geometridae).

Абдзірала пладовы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erannis defoliaria Leach, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  104474
EOL  311271

Апісанне

правіць
 
Вусень у руху
 
Кукалка

Самец з вялікімі, падоўжанымі крыламі; пярэднія крылы саламяна-жоўтага колеру, а часам і цёмныя, у аснове і ля аблямоўкі карычневыя, з сярэдняй чорнай плямай. У размаху 4-5 см. Самцы матылькоў ахвотна ляцяць на святло, як і многія начныя матылі. Самка бяскрылая, па колеры белая з чорнымі кропкамі. Лётае восенню — з дваццатых лікаў верасня і да сярэдзіны кастрычніка; самкі ў гэты час напаўзаюць па ствалах дрэў уверх, каб адкласці свае жаўтлявыя яйцы пад лускавінкі пупышак. Яйцы зімуюць, а вясной вусені аб’ядаюць пупышкі, асабліва кветкавыя, чым моцна шкодзяць пладовым садам. Дарослы вусень — бураваты або жаўтлявы, з жоўтай бакавой паласой і цёмна-бурымі плямамі; водзіцца на розных лісцевых і пладовых дрэвах. Акукляецца ў чэрвені-ліпені ў зямлі.

Меры барацьбы

правіць

Лепшыя меры супраць гэтага пядзеніка — накладванне ў жніўні лоўчых (клейкіх) кольцаў на ствалы дрэў, каб не даць самкам спаўзці на дрэвы.

Крыніцы

правіць