Абдула Гюль (турэцк.: Abdullah Gül; 29 кастрычніка 1950, Кайсеры, Турцыя) — турэцкі палітык, прэзідэнт Турцыі з 2007 па 2014 год.
Да гэтага (у 2002—2003) — прэм’ер-міністр Турцыі, затым 1-ы намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных спраў. Прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі Турцыі, прыклаў нямала намаганняў для таго, каб яго краіна атрымала магчымасць прыступіць да перамоў аб уступленні Турцыі ў ЕС. Разам з тым, лічыцца прыхільнікам ісламскіх каштоўнасцей.
Абдула нарадзіўся ў г. Кайсеры ў сям’і інжынера. Сям’я адрознівалася кансерватыўнымі поглядамі і Гюль быў выхаваны ў традыцыяналісцкім кірунку.
Вывучаў эканоміку ў Стамбульскім універсітэце, стажыраваўся таксама ў Лондане і Эксетэры. У 1983—1991 працаваў у Ісламскай банку развіцця. З 1991 — выкладчык міжнароднага менеджменту, дэпутат Турэцкага парламента ад ісламісцкай «Партыі дастатку» («Refah Partisi»). У 1991—1995 — член парламенцкага камітэта па бюджэце і планаванні. У 1995 зноў абраны дэпутатам, быў членам камітэта па міжнароднай палітыцы да 2001. У 1996—1997 — Дзяржаўны міністр, прэс-сакратар урада. Пасля таго, як «Партыя дастатку» была забароненая ў 1999, Гюль быў абраны ў парламент ад «Партыі дабрадзеі» («Fazilet Partisi»).
Зноскі