Абдула аль-Джанабі

Абдула аль-Джанабі (араб. عبد الله الجنابي‎‎; нар. 1951) — суніцкі іракскі духоўны лідар, член ІДІЛ. Раней з’яўляўся кіраўніком фалуджыйскага аддзялення арганізацыі «Дарадчы сход маджахедаў у Іраку»[1].

Абдула аль-Джанабі
Род дзейнасці прапаведнік
Дата нараджэння ~1951
Грамадзянства  Ірак

Праславіўся тым, што ў 2004 годзе ўзначаліў абарону Фалуджы ад амерыканцаў. Першы штурм яму ўдалося адбіць, аднак у лістападзе 2004 года ён быў вымушаны пакінуць горад[1][2].

У 2005 годзе новыя іракскія ўлады санкцыянавалі арышт Джанабі[3].

Пасля падзення Фалуджы перад «Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта» і іншымі антыўрадавымі сіламі ў студзені 2014 года Джанабі вярнуўся ў горад і пачаў штотыдзень чытаць пропаведзі ў мячэці Саад Бэн Абі Вакас. Падчас яго пропаведзяў каля 200 баевікоў у масках на разрабаваных паліцэйскіх машынах ахоўвалі дарогу да мячэці, дзе вернікаў правяралі на наяўнасць зброі[4]. Ён таксама распаўсюджваў улёткі, якія абвяшчалі аб стварэнні новага «Камітэта па заахвочванню дабрадзейнасці і прадухіленні заганы» для забеспячэння захавання яго строгага ісламскай кодэкса[5].

У цяперашні час ён з’яўляецца прапаведнікам і членам «Шарыяцкага савета» ІДІЛ[6].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б Shadid, Anthony (12 December 2004). "Iraqi Fighters Keep Up Attacks". The Washington Post. Праверана 18 December 2010.(недаступная спасылка)
  2. الفضائية - الأرشيف Архівавана 22 мая 2011.
  3. Third Army/ARCENT/CFLCC - News Story Архівавана 23 верасня 2007 года.
  4. "Islamist militants strengthen grip on Iraq's Falluja". Ahram Online. 18 January 2014. Праверана 23 June 2014.
  5. Abdullah al Janabi openly preaches in Fallujah mosque(недаступная спасылка). The Long War Journal (18 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 September 2014. Праверана 13 September 2014.
  6. http://www.businessinsider.com/another-sign-that-isis-leader-baghdadi-may-be-seriously-hurt-2015-5