Абдус Салам (29 студзеня 1926, Джанг, Пакістан — 21 лістапада 1996) — пакістанскі фізік-тэарэтык. Член Пакістанскай АН (1954), Лонданскага каралеўскага таварыства (1959). Замежны член АН СССР (1971), Нацыянальнай АН ЗША (1979) і інш.

Абдус Салам
англ.: Abdus Salam, урду: عبد السلام
Дата нараджэння 29 студзеня 1926(1926-01-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1996(1996-11-21)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Louise Johnson[d]
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык, фізік
Навуковая сфера КТП
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Nicholas Kemmer[d][4] і Paul Taunton Matthews[d][5]
Вядомыя вучні Fayyazuddin[d]
Член у
Узнагароды
рыцар-камандор ордэна Брытанскай імперыі Nishan-e-Pakistan кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Order of Independence Grand Cross of the Order of Excellence Sitara-i-Imtiaz

прэмія «Атамы для міру»[d]

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Pride of Performance
медаль Коплі

Каралеўскі медаль[d] (1978)

Нобелеўская прэмія па фізіцы

Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (1983)

медаль Х’юза (1964)

медаль Матэўчы[d] (1978)

ганаровы доктар Генцкага ўніверсітэта[d] (18 сакавіка 1988)

Міжнародная прэмія Каталоніі[d] (1990)

TWAS fellow[d]

Нацыянальны ордэн Навуковых заслуг[d]

прэмія памяці Роберта Опенгеймера[d] (1971)

ганаровы доктар Гётэбаргскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Кембрыджскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Эдынбургскага ўніверсітэта[d]

прэмія Марселя Гросмана[d] (1985)

член Амерыканскага фізічнага таварыства[d]

ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (1983)

Бэйкераўская лекцыя[d] (1980)

медаль і прэмія Максвела[d] (1962)

прэмія Адамса[d] (1958)

Fellow of Bangladesh Academy of Sciences[d]

Fellow of Pakistan Academy of Sciences[d]

Guthrie Medal and Prize[d] (1976)

ганаровы доктар Навукова-тэхнічнага ўніверсітэта Кітая[d] (1986)

Associate Fellow of the African Academy of Sciences[d] (1987)

honorary doctor of Istanbul University[d]

honorary doctor of the University of Exeter[d]

Q4287195? (1978)

межаль Бейкера Каралеўскага таварыства[d]

Edinburgh Medal[d] (1989)

Вялікі крыж Нацыянальнага ордэна Навуковых заслуг
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Урадавы каледж Пенджабскага ўніверсітэта (1946) і Кембрыджскі ўніверсітэт (1949). 3 1951 года прафесар Пенджабскага ўніверсітэта і Урадавага каледжа (горад Лахор). 3 1954 года ў Кембрыджскім універсітэце, у 1957—1993 гадах прафесар Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі Лонданскага ўніверсітэта. Адначасова ў 1964—1993 гадах дырэктар Міжнароднага цэнтра тэарэтычнай фізікі (Трыест, Італія). У 1972—1978 гадах віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной фізікі.

У навуцы правіць

Навуковыя працы па квантавай электрадынаміцы, тэорыі элементарных часціц, гравітацыі. Паказаў (незалежна ад П. Ландау, Лі Цзундао і Янга), што ў слабым і электра-магнітным узаемадзеяннях захоўваецца камбінаваная цотнасць. Прапанаваў тэорыю двухкампанентнага нейтрына (1956). Развіў ідэю аб’яднання слабага і электра-магнітнага ўзаемадзеянняў (1958; разам з аўстралійскім фізікам Дж. Уордам), распрацаваў адзіную тэорыю гэтых узаемадзеянняў (1968, незалежна ад С. Вайнберга). Прапанаваў гіпотэзу глюонаў (1973) і ідэю Вялікага аб’яднання (1973—74).

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б Abdus Salam // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Abdus Salam // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 кастрычніка 2018.
  6. www.pas.va
  7. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52047.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  8. twas.org

Літаратура правіць