Абду Дыуф
Абду Дыуф (фр.: Abdou Diouf, валоф: Abdu Juuf, нар. 7 верасня 1935, Луга) — сенегальскі палітык, прэзідэнт Сенегала з 1 студзеня 1981 года па 1 красавіка 2000 года.
Абду Дыуф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Abdou Diouf валоф: Abdu Juuf | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леапольд Седар Сенгор | ||||||
Пераемнік | Абдулай Вад | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джуліус Ньерэрэ | ||||||
Пераемнік | Дэні Сасу-Нгесо | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ibrahim Babangida[d] | ||||||
Пераемнік | Хосні Мубарак | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Mamadou Dia[d] | ||||||
Пераемнік | Habib Thiam[d] | ||||||
Нараджэнне |
7 верасня 1935[1][2][…] (87 гадоў)
|
||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і паштовага служачага. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў ліцэі ў Сен-Луі, затым вучыўся на факультэце права ва ўніверсітэце Дакара і Сарбоне, дзе абараніў дыплом па праве ў 1959 годзе. Затым скончыў французскую школу па падрыхтоўцы адміністрацыйных працаўнікоў для заморскіх тэрыторый. Вярнуўшыся на радзіму, паступіў на дзяржслужбу, заняўшы пасаду намесніка генеральнага сакратара ўрада. У чэрвені 1961 года стаў генеральным сакратаром міністэрства абароны. У тым жа годзе ўступіў у кіруючую партыю Сенегальскі прагрэсіўны саюз (СПС). У 1961—1962 — губернатар вобласці Сінэ-Салум, у 1962—1963 — дырэктар кабінета міністра замежных спраў, у 1963—1965 — дырэктар кабінета і першы сакратар канцылярыі прэзідэнта. У 1968—1970 — міністр планавання і прамысловасці.
З 1968 — член палітбюро СПС, c 1978 — намеснік генеральнага сакратара СПС.
У лютым 1970 года прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра, пасля адстаўкі першага прэзідэнта краіны Леапольда Седара Сенгора з 1 студзеня 1981 аўтаматычна змяніў яго на пасадзе. У 1983, 1988 і 1993 гадах пераабраны на ўсеагульных выбарах.
Найбольш прыкметнымі падзеямі яго кіравання былі ўзброеная інтэрвенцыя ў Гамбію, дзе ў ноч з 30 на 31 ліпеня адбыўся бяскроўны ваенны пераварот, арганізаваны «левымі» афіцэрамі і падпольнай марксісцкай Рэвалюцыйнай сацыялістычнай партыяй (у выніку інтэрвенцыі загінула больш за 500 чалавек), стварэнне ў 1982 годзе канфедэрацыі з суседняй Гамбіяй Сенегамбія і памежны канфлікт з Маўрытаніяй ў 1989 годзе, у выніку якога канфедэрацыя распалася.
У 2000 годзе прайграў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў лідару апазіцыі Абдулаю Ваду. З 1 студзеня 2003 года па 1 студзеня 2015 займаў пасаду старшыні арганізацыі Франкафонія, у 2006 годзе пераабраны на другі тэрмін.
Зноскі
- ↑ Abdou Diouf // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Abdou Diouf // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Abdou Diouf // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag