Абдэль Кадэр Бенсалах

Абдэль Кадэр Бенсалах (араб. عبد القادر بن صالح‎‎; нар. 24 лістапада 1941, Фелаусен[ar], Французскі Алжыр) — алжырскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 9 красавіка да 19 снежня 2019 года выконваў абавязкі прэзідэнта Алжыра, старшыня Савета нацыі з 2 ліпеня 2002 года да 9 красавіка 2019 года.

Абдэль Кадэр Бенсалах
араб. عبد القادر بن صالح‎‎
араб. عبد القادر بن صالح‎‎
сцяг
Выканаўца абавязкаў Прэзідэнта Алжыра
сцяг
9 красавіка — 19 снежня 2019
Папярэднік Абдэль Азіз Бутэфліка
Пераемнік Абдэльмаджыд Тэбун
сцяг
Старшыня Савета нацыі
сцяг
2 ліпеня 2002 — 9 красавіка 2019
Папярэднік Башыр Баумаза
Пераемнік Салах Гуджыл
 
Партыя Нацыянальнае дэмакратычнае аб’яднанне
Адукацыя
Дзейнасць палітык, журналіст
Член у
Веравызнанне іслам (суніты)
Нараджэнне 24 лістапада 1941(1941-11-24) (78 гадоў)
 
Ваенная служба
Род войскаў Нацыянальна-вызваленчая армія Алжыра[d]
Бітвы
 
Узнагароды
Нацыянальны ордэн Заслуг

БiяграфiяПравіць

У сакавіку 2011 года ў якасці кіраўніка верхняй палаты парламента ўзначаліў камісію, мэтай якой было абвешчана ўзгадненне фармату рэформаў дзяржаўнай сістэмы з грамадзянскай супольнасцю. Камісія праводзіла сустрэчы з рознымі бачнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, аднак фінальнае заключэнне, падрыхтаванае ў ліпені, апублікавана не было[5].

Згодна з артыкулам 102 Канстытуцыі Алжыра кіраўніцтва краінай пасля адстаўкі прэзідэнта павінен ажыццяўляць старшыня Савета нацыі. Да гэтага заклікалі шэраг палітычных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў падчас пратэстных акцый 2019 года[6].

Пасля адстаўкі прэзідэнта Бутэфлікі 2 красавіка 2019 года Бенсалах павінен быў стаць выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Алжыра, аднак, пасля пацверджання Канстытуцыйным саветам адстаўкі Бутэфлікі, парламент так і не змог сабрацца для зацвярджэння часовага прэзідэнта краіны[7][8]. Парламент зацвердзіў яго толькі 9 красавіка, прызначыўшы новыя прэзідэнцкія выбары на ліпень дзеючага года[9].

Зноскі