Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе

Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе (араб. عبد الحميد الدبيبة‎‎; нар. 1958, Місурата, Каралеўства Лівія) — лівійскі палітык і бізнесмен. Быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам Лівіі. Шэраг СМІ называюць яго пра-эрдаганскім палітыкам, які мае блізкія адносіны з Турцыяй[1].

Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе
прэм’ер-міністр Лівіі[d]
з 15 сакавіка 2021
Папярэднік Фаіз Сарадж
міністр абароны Лівіі[d]
з 15 сакавіка 2021
Папярэднік Salah Eddine al-Namroush[d]
Нараджэнне 13 лютага 1959(1959-02-13) (65 гадоў)
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Гады службы  
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў горадзе Місурата. Атрымаў ступень магістра інжынерных навук у Канадзе. Быў менеджэрам футбольнага клуба «Аль-Аль-Ітыхад» і старшынёй савета дырэктараў Лівійскай холдынгавай кампаніі па развіцці і інвестыцый (LEDCO)[2].

У 2020 годзе Дбэйбе заснаваў рух «Лівія аль-Мустакбал» (Будучыня Лівіі)[2].

5 лютага 2021 года быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам краіны на Форуме палітычнага дыялогу Лівіі[3]. Дбэйбе балатаваўся разам з Махамедам аль-Манфі ў якасці прэзідэнта і Мусам аль-Кані і Абдалой аль-Лафі ў якасці віцэ-прэзідэнтаў. У той жа час ён сутыкнуўся з абвінавачваннямі ў спробах падкупіць некаторых дэлегатаў форума праз свайго стрыечнага брата, багатага бізнесмена Алі аль-Дбэйбе[4]. Яго спіс атрымаў 39 галасоў, што на пяць больш, чым у Агілы Салех Іса і Фатхі Башагі[5]. Апошні быў успрыняты як прыхільнік ЗША, але амерыканскі пасол адмаўляў любыя спробы паўплываць на выбарчы працэс[6].

15 сакавіка афіцыйна заняў пасаду прэм’ер-міністра[1].

У верасні 2021 года парламент прагаласаваў за вынясенне недаверу ўраду Абдэля Хаміда Дбэйбы.

10 лютага 2022 года на палітыка быў здзейснены замах. Невядомыя абстралялі яго аўтамабіль, калі Дбэйбе вяртаўся дадому[7]. У той жа дзень Палата прадстаўнікоў прызначыла Фатхі Башагу прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[8].

Сям’я

правіць

Жанаты. Мае шасцярых дзяцей[1].

Зноскі

  1. а б в На форуме в Швейцарии избрали премьера и Президентский совет Ливии. ТАСС (5 лютага 2021). Праверана 23 сакавіка 2021.
  2. а б Profile of Libya's new executive authority heads Anadolu Agency, February 6 2021
  3. UN-led Libya forum selects new interim government Al-Jazeera. February 5, 2021.
  4. Abdul Hmaid al-Dabaiba: All Libyans respect Ali al-Dabaiba, and bribes are not among our morals (In Arabic) November 16, 2020.
  5. BREAKING: New unified Libyan government selected by LPDF in Geneva Zaptia, S. Libya Herald. February 5, 2021
  6. Sami Zaptia. U.S denies attempting to influence LPDF process. Libya Herald (4 лютага 2021). Праверана 5 February 2021.
  7. В Ливии совершено покушение на премьер-министра
  8. "Libya rifts deepen as new PM named, incumbent refuses to yield". Reuters. 10 February 2022. Праверана 10 February 2022.