Аберон (спадарожнік Урана)

(Пасля перасылкі з Аберон, спадарожнік Урана)

Аберон — другі па велічыні спадарожнік Урана. Таксама вядомы пад пазначэннем «Uranus IV».

Аберон, спадарожнік Урана

Гісторыя адкрыцця і вывучэння правіць

Аберон быў адкрыты Уільямам Гершэлем 11 студзеня 1787 года (праз 6 гадоў пасля адкрыцця ім Урана).

У студзені 1986 года Аберон быў даследаваны касмічным апаратам «Вояджэр-2», які праляцеў у 470 600 км ад яго. Атрымалася вывучыць толькі паўднёвую, асветленую Сонцам частку спадарожніка (паўночная частка пагружаная ў палярную ноч працягласцю 42 гады).

Да палёту «Вояджэра-2» пра спадарожнік было вядома мала. У выніку наземных спектраграфічных назіранняў была ўстаноўлена наяўнасць на Абероне вадзянога лёду.