Абклад
Абкла́д — дэкаратыўная аздоба пераплёту рукапісных і друкаваных кніг ці абразоў[1].
Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, мастацкіх тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады называюцца «шата»), радзей — фон на абразах[1].
На Беларусі значнымі мастацкімі цэнтрамі, дзе ствараліся абклады, былі Вільня, Магілёў, Мінск, Пінск, Слуцк і інш. Іх рабілі беларускія майстры Максім Сямёнаў (Куцень), Фёдар Мікулаеў і іншыя, якія працавалі ў Залатой і Сярэбранай палатах Маскоўскага Крамля[1].
Кніжны абклад правіць
Узнікненне кніжных абкладаў са слановай косці адносяць да VII—VIII стст., металічных — да IX—X стст[1].
Вядомыя раскошныя абклады кніг з выкарыстаннем металічных дэталяў з золата або срэбра, каштоўных камянёў, слановай косці, часцей у дадатак да больш звычайных пераплётных матэрыялаў для вокладак, такіх, як скура, аксаміт ці іншая тканіна.
Абклад іконы правіць
Абклад — дэкаратыўная аздоба абразоў[1].
Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, мастацкіх тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады называюцца «шата»), радзей — фон на абразах[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Абклад // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура правіць
- Абклад // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Лазука Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўл. і дэкаратыўн.-прыклад. мастацтва: Дапам. для вучняў. — Мн.: Беларусь, 2001. — 158 с.
- Герасіменя В. Абклад // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
- Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў / Скл. Н. Ф. Высоцкая. Мн., 1984.