Аблаўт (ням.: Ablaut) — чаргаванне галосных у складзе адной марфемы, як правіла выконвае функцыі унутранай флексіі. Прыклады: збірацьзбярузбор, writewrotewritten. Тэрмін быў уведзены нямецкім філолагам Якабам Грымам пры апісанні граматычных сістэм індаеўрапейскіх і, у прыватнасці, германскіх моў.

Індаеўрапейскі аблаўт

правіць

Чаргаванне галосных у корані можа быць выклікана рознымі прычынамі, нярэдка аблаўтам называюць толькі чаргаванне ў індаеўрапейскіх мовах, якое паходзіць з праіндаеўрапейскай. У праіндаеўрапейскае мове аблаўт быў рэгулярнай з'явай, аднак у мовах, якія атрымалі пазнейшую пісьмовую фіксацыю, ён захаваўся толькі часткова. Чаргаванне галосных мела наступны выгляд: e/ē/o/ō/Ø, так што ў розных словах ці формах слова базавая галосная, кароткае /e/, магла быць заменена на доўгае /ē/, кароткае /o/, доўгае /ō/ альбо нуль гука /Ø/.

нуль кароткі гук доўгі гук
Ø e ē
o ō

Другасны аблаўт

правіць

Другасны аблаўт узнікае ў выніку дзеяння сінгарманізма, умлаўта альбо рэдукцыі галосных у выпадку, калі знікаюць прычыны, якія яго выклікалі.