Аблога Канстанцінопаля (717—718)

(Пасля перасылкі з Аблога Канстанцінопаля, 718)

Аблога Канстанцінопаля (717718) — другая аблога горада арабамі, падчас араба-візантыйскай вайны, пачалася летам 717 года, калі 120-тысячнае войска арабскага военачальніка Масламы з дапамогай магутнага флоту (каля 1800 караблёў) пераправілася праз Гелеспонт у Еўропу і аблажыла горад. Абарону горада ўзначаліў імператар Леў III. Абраўшы тактыку актыўных баявых дзеянняў, ён неаднаразова рабіў вылазкі на сваіх караблях узброеных грэчаскім агнём і нанёс флоту праціўніка сур'ёзныя страты. Вялікую дапамогу абложаным аказалі тагачасныя саюзнікі імперыі – балгары, якія наносілі ўдары па арабам з тылу. Узімку ў лагеры арабаў пачаўся голад, а затым успыхнула эпідэмія. Страціўшы за час аблогі да 100 тысяч чалавек, Маслама 15 жніўня 718 года быў вымушаны адступіць ад горада.

Аблога Канстанцінопаля
Дата 717718 гг.
Месца Канстанцінопаль, Мармуровае мора, Фракія
Вынік Перамога Візантыі і Балгарыі
Праціўнікі
Візантыйская імперыя,
Балгарскае царства
Амеядскі халіфат
Камандуючыя
імператар Леў Ісаўр,
хан Тэрвел
Сулейман
Маслама ібн Абдул-Малік
Сілы бакоў
30 тыс. візантыйцаў (за сценамі Канстанцінопаля );
50 тыс. балгараў
120 тыс. воінаў
1800 караблёў.
Страты
невядома 50—80 тыс.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.

Спасылкі правіць