Абозны польны літоўскі
Абозны польны літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, які займаўся пошукам месца для лагера, яго ўмацаваннем, расквартаваннем войскаў; намеснік абознага вялікага літоўскага.
Абознымі польнымі літоўскімі былі:
- Трускалеўскі (? — 1730)
- Войцех Будны (20.10.1730 — ?)
- Гердзяеўскі (1743 — 1748)
- князь Францішак Гедройц (13.8.1759 — 1768 — ?)
- князь Ігнацій Гедройц (? — 1773 — 1777)
- князь Аляксандр Гедройц (6.1777 —)
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.