Абрам Аронавіч Столяр
Абрам Аронавіч Сто́ляр[2] (20 лютага 1919, п. г. т. Тарутынэ, Адэская вобласць, Украіна — 6 мая 1993, Масква) — беларускі матэматык і педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Доктар педагагічных навук (1972), прафесар (1972).
Абрам Аронавіч Столяр | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1993[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматычная логіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (1972) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў калоніі Тарутынэ на поўдні Бесарабіі. Скончыў мужчынскі ліцэй у Чатаця-Албэ (сучасны Белгарад-Днястроўск), вучыўся ў Вышэйшай політэхнічнай школе ў Бухарэсце[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў Сярэднюю Азію, дзе працаваў настаўнікам матэматыкі ў сярэдняй школе[3]. Завочна[3] скончыў Бухарскі педагагічны інстытут у 1947 годзе. З 1948 года выкладаў логіку ў Саратаўскім ваенна-марскім падрыхтоўчым вучылішчы[3].
З 1951 года выкладаў матэматыку ў сярэдняй школе ў Магілёве[3]. У 1951—1992 гадах працаваў у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (асістэнт, у 1953—1989 — загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі, у 1973—1986 — прарэктар па навуковай рабоце). У 1992 годзе А. А. Столяр пераехаў у Маскву і працаваў у Маскоўскім педагагічным інстытуце[4][3].
Навуковая дзейнасць Правіць
Навуковыя інтарэсы: праблемы і методыка выкладання матэматыкі; матэматычная логіка; пачатковая матэматычная адукацыя; педагогіка сярэдняй і вышэйшай школы; развіваючае навучанне. Распрацаваў тэорыю дзейнага падыходу навучання матэматыцы, прапанаваў канцэпцыю развіццёвага навучання і разам з іншымі навучальна-метадычны комплекс па матэматыцы для пачатковай і 4—5 класаў сярэдняй школы[2]. Аўтар навучальных дапаможнікаў для школ і вышэйшых навучальных устаноў[2].
У 1979 годзе ўзначаліў арганізаваную ім пры Магілёўскім педагагічным інстытуце навукова-даследчую лабараторыю навучання і разумовага развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, дзе былі распрацаваны першы падручнік па матэматыцы для падрыхтоўчых класаў дзіцячага сада («Матэматыка 0»)[3]. Таксама распрацаваў развіваючыя гульні для дзяцей дашкольнага і ранняга школьнага ўзросту[3].
Узнагароды Правіць
Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1977).
Бібліяграфія Правіць
Сярод апублікаванага:
- Элементарное введение в математическую логику / А. А. Столяр. — М., 1965;
- Методы обучения математике: учебное пособие для ин-тов / А. А. Столяр. — Мн.: Высшая школа, 1966. — 190 с. — 15 000 экз.;
- Логические проблемы преподавания математики : автореферат дисссертации … доктора педагогических наук : 13.731 / Столяр А. А. — Москва, 1969;
- Логическое введение в математику / А. А. Столяр. — Минск, 1971;
- Векторное построение геометрии / Н. М. Рогановский, А. А. Столяр. — Минск, 1974;
- Основы современной школьной математики / А. А. Столяр, Н. М. Рогановский. — Минск, 1975;
- Сколько сторон у поверхности / Е. В. Коробенок, А. А. Столяр. — Минск, 1985;
- Педагогика математики: учебное пособие для физ.-мат. фак. пед. институтов / А. А. Столяр. — 3-е изд., перераб. и доп. — Минск: Вышэйшая школа, 1986. — 413, [1] с.: ил.; 21 см. — Библиогр.: с. 409. — 9000 экз.
- Зачем и как мы доказываем в математике / А. А. Столяр. — Минск, 1987;
- Формирование элементарных математических представлений у дошкольников / под ред. А. А. Столяра. — М., 1988;
- Методика начального обучения математике [Текст] : учебное пособие для вузов / ред.: А. А. Столяр, В. Л. Дрозд. — Минск : Высшая школа, 1988. — 254 с. : ил. — 27 000 экз. — ISBN 5-339-00008-7;
- Математика в 1 классе / А. А. Столяр. — Минск, 1992.
Зноскі
- ↑ https://files.msu.by/files/%D0%93%D0%B0%D0%B7%D0%B5%D1%82%D0%B0%20%C2%AB%D0%A3%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%86%D0%BA%D1%96%20%D0%B2%D0%B5%D1%81%D0%BD%D1%96%D0%BA%C2%BB/2019/%E2%84%96%201-2%20(256-257)%20%D1%8F%D0%BD%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8C.pdf
- ↑ а б в БелЭн, 2002
- ↑ а б в г д е ё ж Абрам Аронович Столяр (руск.) // Бібліяграфічная энцыклапедыя «Образование, наука, культура»
- ↑ Столяр Абрам Аронавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура Правіць
- Столяр Абрам Аронавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 10. Сошна — Фут / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 70. — 656 с.: іл., карты.
- Сто́ляр Абрам Аронавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Столяр Абрам Аронович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 125—126.
- О педагогической концепции А. А. Столяра (к 100-летию со дня рождения) / Л. В. Лещенко, Т. В. Гостевич // Актуальные проблемы обучения математике и информатике в школе и вузе : материалы IV Международной научной конференции : в 2 т. — Москва, 2018. — Т. 2. — С. 208—212.
Спасылкі Правіць
- Николаева В. В. А. А. Столяр — учёный, педагог, человек (руск.) // Газета МДУ імя А. Куляшова «Універсітэцкі веснік», № 1—2 (256—257), студзень 2019. — С. 1, 4.
- Радьков А. А. А. Столяр — учёный, педагог, человек. (К 100-летию со дня рождения) (руск.) // Настаўніцкая газета
- Абрам Аронович Столяр (руск.) // Бібліяграфічная энцыклапедыя «Образование, наука, культура» на сайце Навуковай педагагічнай бібліятэкі імя К. Д. Ушынскага