Абрам Хаімавіч Турэцкі
матэматык
Абрам Хаімавіч Турэцкі (13 верасня 1905, Петрыкаў — 1 сакавіка 1975, Мінск) — беларускі матэматык.
Абрам Хаімавіч Турэцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1975 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Скончыў у 1929 годзе фізіка-матэматычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, у 1935 годзе — аспірантуру пры АН СССР пад кіраўніцтвам акадэміка С. Н. Бернштэйна. Загадваў кафедрамі матэматыкі ў Віцебскім (у 1935—1941) і Ульянаўскім (1941—1944) педагагічных інстытутах. З 1944 года працаваў у БДУ. У 1958 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю, у 1961 узначаліў кафедру вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, з 1968 па 1973 загадваў кафедрай тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу. Прафесар (1963).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Турэцкі Абрам Хаімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).