Абрам Хаімавіч Шкляр

Абрам Хаімавіч Шкляр (27 верасня 1910, Магільна, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 1 студзеня 1977, Мінск) — беларускі географ i кліматолаг. Доктар геаграфічных навук (1964), прафесар (1965).

Абрам Хаімавіч Шкляр
Дата нараджэння 27 верасня 1910(1910-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1977(1977-01-01) (66 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці географ, кліматолаг
Навуковая сфера кліматалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў БСГА (1931) У 1940—1941 гг. і з 1946 г. выкладчык фізічнай геаграфіі БДУ, з 1974 г. загадчык кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы па сельскагаспадарчай кліматалогіі, феналогіі, ахове прыроды, фізічнай геаграфіі Беларусі, па меліярацыі Палесся. У аснову кліматычнага раянавання А. X. Шкляр паклаў сумы тэмператур паветра вышэй 10 °C і паказчыкі ўвільгатнення тэрыторыі (адносіны сумы ападкаў да выпаральнасці).

Аўтар дапаможнікаў па геаграфіі для вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР.

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Прырода Беларусі: Фізіка-геагр. агляд / В. А. Дзяменцьеў, А. Х. Шкляр, В. П. Якушка. — Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва М-ва асветы БССР, 1959. — 315 c.
  • Атмосферный воздух и охрана его от загрязнений // Охрана природы, Мн., 1969. (разам з М. І. Касцюкевічам)
  • Климатические ресурсы Белоруссии и использование их в сельском хозяйстве / А. Х. Шкляр. — Мн.: Вышэйшая школа, 1973. — 430 c.
  • Календарь природы Белоруссии / А. Х. Шкляр. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — 262, [2] с.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць