Абрахам Бос (фр.: Abraham Bosse; 1604, Тур — 1676, Парыж) — французскі гравёр, майстар афорта. Адзін з заснавальнікаў французскай Акадэміі жывапісу і скульптуры. Яго работы ўяўляюць сабой выявы цырымоній, святкаванняў і жыцця простага народа свайго часу.

Абрахам Бос
фр.: Abraham Bosse
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1604[1][2] ці 1602[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1676(1676-02-16)[5] ці 14 лютага 1676(1676-02-14)[4][6][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Catherine Sarrabat[d]
Род дзейнасці мастак-гравёр, майстар афорту, мастак, рысавальнік, гравёр па медзі, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, акварэліст, дзеяч выяўленчага мастацтва
Уплыў Melchior Tavernier (I)[d][2]
Уплыў на Jeremias Falck[d][2]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Абрахам Бос нарадзіўся ў Туры ў 1604 годзе. Яго бацькі былі гугенотамі. У 1629 годзе ён сустракае ў Парыжы вялікага афартыста-наватара Жака Кало, і гэтая сустрэча становіцца лёсавызначальнай для Боса. У 1632 годзе ён ажаніўся з Катрын Сараба. У 1641 годзе пачаў наведваць заняткі Жэрара Дэзарга. Напісаў шмат твораў па тэорыі і практыцы малявання і гравёрнага мастацтва і асабліва па тэорыі перспектывы.

Спадчына мастака ўключае вялікую колькасць гравюр, якія паказваюць сцэны з народнага побыту і таму ўяўляюць цікавасць для гісторыі XVII стагоддзя. Памёр 16 лютага (паводле іншых звестак 14 лютага) 1676 года ў Парыжы.

Зноскі

  1. http://www2.culture.gouv.fr/culture/actualites/celebrations2004/abosse.htm
  2. а б в г д ECARTICO Праверана 16 лістапада 2023.
  3. https://www.museabrugge.be/collection/work/id/2014_GRO1464_III Праверана 24 мая 2024.
  4. а б в RKDartists Праверана 6 верасня 2017.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Abraham BosseOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.