Абрахам ван Вестэрфельд
Абрахам ван Вестэрфельд (нідэрл.: Abraham van Westerveld, ˈaːbrɑˌɦɑm vɑn ˈʋɛstərˌvɛlt, 1620/21 — 1692, Ротэрдам (пахаваны паміж 24 і 30 кастрычніка[3])) — галандскі жывапісец, малявальшчык і каліграф[3].
Абрахам ван Вестэрфельд | |
---|---|
Дата нараджэння | 1620[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | красавік 1692 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Заступнікі | Януш Радзівіл |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1647—1650 працаваў у Ротэрдаме. У 1647 годзе прыехаў у Валахію і Малдову, напісаў партрэт гаспадара Васіля Лупу (1634—1653), бацькі Марыі Лупу (1645 −1660) — жонкі польнага гетмана літоўскага Януша Радзівіла. У 1650—1653 гадах — прыдворны мастак Януша Радзівіла. У гады 1653—1692 гадах зноў працаваў у Ротэрдаме.
Творчасць
правіцьСамая ранняя вядомая праца мастака датавана 1647 годам[4].
Стварыў серыю малюнкаў і карцін на тэмы ваенных паходаў князя Януша Радзівіла: «Уступленне князя Я. Радзівіла ў Кіеў», «Узяцце ў палон С. М. Крычэўскага пад Лоевам» (па гэтай карціне на Карэліцкай мануфатуры каля 1760 года зроблена шпалера) і іншыя[3].
Аўтар шэрагу замалёвак архітэктурных аб’ектаў Кіева 1-й паловы XVII ст. (Залатых варот, Сафійскага сабора, Пячэрскай лаўры і іншых).
Быў сведкам падзей казацкай вайны 1649—1651 гадоў, адлюстраваў іх у малюнках, якія часткова захаваліся ў копіях XVIII стагоддзя. Каштоўныя малюнкі: «Казацкія паслы ў Радзівіла», «Уваход літоўскіх войск у Кіеў у 1651 годзе», «Сутычка польскай і казацкай конніцы пад Кіевам».
Аўтар партрэтаў С. М. Крычэўскага , Б. Хмельніцкага і іншых[3].
Крыніцы
правіць- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Abraham Evertsz. van Westervelt — 2009.
- ↑ а б в г Вестерфельд Абрахам ван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 112. — 737 с.
- ↑ Rijksbureau voor Kunsthistorische Documentatie(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Жолтовський П. М. Словник-довідник художників, що працювали на Україні в XIV—XVIII ст. / Художнє життя на Україні в XVI—XVIII ст. — К.: Наук. думка, 1983. — с. 120.
- prof. Zygmunt Batowski , Abraham van Westervelt malarz holenderski XVII wieku i jego prace w Polsce, [w:] «Przegląd Historii Sztuki » zeszyt 3-4, wyd. Polska Akademia Umiejętności , Kraków 1932.
Спасылкі
правіцьАбрахам ван Вестэрфельд на Вікісховішчы |