Аброўскі сельсавет
Абро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок Аброва.
Аброўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 1 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Аброва |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 9 жніўня 2022 |
Насельніцтва (2019) | 933 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1645 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 1 населены пункт[1]. Сельсавет скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Святавольскага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1110 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 933 чалавекі[5].
Колькасць двароў — 507 (2014 год).
Інфраструктура
правіцьАдукацыя
правіць- Аброўская сярэдняя школа
- Аброўскі дзіцячы садок
Ахова здароўя
правіць- Аброўскі фельдшарска-акушэрскі пункт
Культура
правіць- Аброўскі цэнтр культуры і народнага мастацтва
- Сельская бібліятэка
Крыніцы
правіць- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.