Адкрыць галоўнае меню

Абрэвіяцыя (мовазнаўства)

(Пасля перасылкі з Абрэвіяцыя, мовазнаўства)

Абрэвіяцыя (мовазнаўства) — працэс утварэння словаў шляхам складання скарочаных асноў.

Віды абрэвіяцыіПравіць

  1. Складовая – складанаскарочаныя словы ўтвараюць пачатковыя склады словаў, што ўваходзяць у словазлучэнне (філфак, універмаг),
  2. Ініцыяльная – складанаскарочаныя словы ўтвараюцца з пачатковых гукаў, або літар, або літр і гукаў утваральных асноў (літарная - БДУ; гукавая - СМІ; змешаная - ЦСКА).
  3. Тэлескапічная - складваюцца пачатак першага слова словазлучэння і канец апошняга (ваенкамат – ваенны камісарыят),
  4. Складова-ініцыяльная – складваюцца склады адных словаў словазлучэння і пачатковыя гукі ці літары іншых (КаМаз),
  5. Усячэнне – утварэнне новых словаў пры дапамозе скарачэння ўтваральнай асновы без уліку яе марфемнай будовы, г.зн. калі ўсячэнне адбываецца не на марфемным шве (універ).

Утвораныя гэтым спосабам назоўнікі ўспрымаюцца як скарочаныя, таму што ў мове існуюць суадносныя з імі поўныя словы або спалучэнні поўных словаў. У іншым выпадку яны ўспрымаюцца як нескарочаныя словы. Напрыклад словы кіно і метро ўжываюцца часцей, чым кінематограф і метрапалітэн.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.