Вышыня над узроўнем мора
(Пасля перасылкі з Абсалютная вышыня)
Вышыня над узроўнем мора — каардыната ў трохмернай прасторы, паказвае, на якім узроўні адносна прынятага за нуль узроўню мора знаходзіцца той або іншы аб’ект.
Можа прымаць адмоўныя (мясцовасць знаходзіцца ніжэй узроўню мора) і станоўчыя значэнні. Атмасферны ціск падае з павелічэннем вышыні.
Самы высокі пункт сушы — гара Эверэст у Гімалаях, яе вышыня 8844,43 метры над узроўнем мора.
Самы нізкі ўчастак сушы — узбярэжжа Мёртвага мора, яно знаходзіцца на вышыні 417,5 метры ніжэй узроўню мора.
У Беларусі самы нізкі пункт знаходзіцца на Нёманскай нізіне (80 м), самы высокі — гара Дзяржынская ці Святая (345 м) на тэрыторыі Мінскага ўзвышша[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 5. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
Літаратура
правіць- Абсолютная высота // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 5. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
- Абсолютная высота, альтитуда // Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. (руск.)
Спасылкі
правіць- Абсолютная высота // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.