Абстрэл аўтобуса пад Валнавахай


Абстрэл аўтобуса пад Валнавахай — абстрэл пасажырскага рэйсавага аўтобуса «Златаусціўка — Данецк», які рухаўся аўтадарогай H-20 і праходзіў пашпартны кантроль на пункце пропуску непадалёк ад горада Валнаваха 13 студзеня 2015 года. У выніку нападу загінула 13 чалавек, яшчэ 15 паранены.

Абстрэл аўтобуса пад Валнавахай
Частка Узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны
Месца нападу  Украіна, Данецкая вобласць, Валнавахскі раён, с. Бугас
Мэта нападу пасажырскі рэйсавы аўтобус «Златаусціўка — Данецк» /
аўтадарога Н-20 «Данецк — Марыупаль»
Дата 13 студзеня 2015
каля 14:30 (UTC+2)
Спосаб нападу артылерыйскі абстрэл?
Зброя РСЗА 9К51 «Град»
Загінулыя 13
Параненыя 15
Арганізатары ДНР?

Бакі канфлікту на ўсходзе Украіны ўсклалі віну за здарэнне адзін на аднаго.

Генеральная пракуратура Украіны прызнала абстрэл тэрарыстычным актам[1]. Пракуратура Данецкай вобласці па факце здарэння адкрыла крымінальную справу па ч. 3 арт. 258 (тэрарыстычны акт) Крымінальнага кодэкса Украіны[2][3][4][5].

Ход падзей правіць

  Вонкавыя відэафайлы
  Відэазапіс з камеры назірання блок-паста.

Рэйсавы аўтобус маркі ЗАЗ A07A1 «I-VAN» рухаўся па маршруце «Златаусціўка — Данецк» (аўтавакзал „Паўднёвы“) і спыніўся на блок-пасце для ажыццяўлення пашпартнага кантролю на лініі размежавання. У гэты час блок-пост быў абстраляны, у выніку чаго некаторыя са снарадаў патрапілі ў рэйсавы аўтобус[3][4].

Паводле заявы прадстаўніка генеральнага штаба Мінабароны Украіны падчас выступлення ў Вярхоўнай Радзе, абстрэл вёўся з Дакучаеўска.

У гэты момант рух пасажырскіх аўтобусаў на трасе «Данецк — Марыупаль» прыпынена.

Версіі здарэння правіць

Версія ўкраінскага боку правіць

Паводле версіі украінскага боку прычынай таго, што здарылася стаў артылерыйскі абстрэл з БМ-21 «Град» блок-паста прыхільнікамі ДНР, у выніку чаго некаторыя з снарадаў патрапілі ў рэйсавы аўтобус[3][4].

Па заяве прадстаўніка генеральнага штаба Мінабароны Украіны падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе, абстрэл ажыццяўляўся з Дакучаеўска.

Начальнік Галоўнага каманднага цэнтра ўзброеных сіл Украіны Багдан Бондар заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы не датычныя да абстрэлу аўтобуса пад Валнавахай[6].

Версія кіраўніцтва ДНР правіць

Мінабароны ДНР заявіла, што апалчэнне не мае дачынення да артабстрэлу, і назвала тое, што здарылася, «правакацыяй з боку Украіны»[7].

Пацярпелыя правіць

На месцы загінула 10 людзей, сярод якіх 4 мужчын, 6 жанчын, у тым ліку 14-летняя дзяўчына. Яшчэ 18 чалавек атрымалі раненні[8], 13 з іх былі дастаўлены ў бальніцу ў Валнавасе. Сярод іх 1 міліцыянер і 1 пагранічнік. Ужо ў бальніцы ў Валнавасе сканала яшчэ адна жанчына.

Паводле апублікаваных Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй даных, усяго было паранена 17 чалавек, сярод якіх 16 заставаліся ў Валнавасе, а яшчэ 1 транспартаваны ў Марыупаль[9]. Пазней стала вядома, што памёр яшчэ адзін мужчына[10].

Рэакцыя на здарэнне правіць

Украіна правіць

  Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка звярнуўся да ўкраінскага народа ў сувязі з трагедыяй. Пры гэтым ён параўнаў трагедыю ў Валнавасе са стральбой у рэдакцыі газеты Charlie Hebdo, і заклікаў увесь свет да салідарнасці з Украінай[11].

14 студзеня ў Вярхоўнай Радзе Украіны народныя дэпутаты на ранішнім пленарным пасяджэнні ўшанавалі памяць загінулых у выніку абстрэлу аўтобуса пад Валнавахай хвілінай маўчання[12]. Хвіліну маўчання абвясціў старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман. Ён таксама выказаў спачуванні сваякам загінулых. «Учора ад рук агрэсара, акупанта, тэрарыстаў, якіх падтрымліваюць агрэсара, загінулі абсалютна нявінныя ні ў чым людзі. І гэта не першыя ахвяры ў нашай краіне, нажаль», — дадаў ён.

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала спачуванне родным і блізкім загінулых[5].

Міжнародныя арганізацыі правіць

  Савет Бяспекі ААН асудзіў абстрэл аўтобуса, запатрабаваў «аб'ектыўнага расследавання» інцыдэнту з мэтай прыцягнення адказных да правасуддзя і заклікаў бакі канфлікту на ўсходзе Украіны да выканання Мінскіх дамоўленасцяў[13][14].

  Кіраўнік місіі АБСЕ ва Украіне Эртугрул Апакан заклікаў усе бакі канфлікту на ўсходзе краіны праявіць максімум стрыманасці. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, апублікаванай на сайце арганізацыі[1].

Зноскі правіць

  1. а б Ангелина Шунина. Москва обвинила украинских военных в обстреле автобуса в Донбассе (руск.). Коммерсантъ (14 студзеня 2015).
  2. Прокуратура расследует обстрел автобуса под Волновахой по статье "теракт". Прокуратура Донецкой области взяла под контроль ход расследования сегодняшнего нападения на блок-пост в городе Волноваха, в результате которого погибли 10 граждан. (руск.). УНИАН (13 студзеня 2015).
  3. а б в Ганна Бока. Подробиці теракту під Волновахою: бойовики випустили по блокпосту 40 снарядів. В результаті обстрілу загинули 10 мирних громадян. (укр.). ТСН (13 студзеня 2015).
  4. а б в Бойовики, які розстріляли рейсовий автобус, випустили по блокпосту під Волновахою понад 40 снарядів (відео). Блокпост був майже знищений, а тіла загиблих досі знаходяться в автобусі. (укр.). УНІАН (13 студзеня 2015).
  5. а б МИД об обстреле автобуса под Волновахой: "террористы сознательно целились в мирных граждан". Министерство иностранных дел Украины обнародовало Заявление относительно сегодняшних событий в Донецкой области. Об этом сообщает департамент политики и коммуникаций ведомства. (руск.). УНИАН (13 студзеня 2015).
  6. В Генштабе Украины заявляют о непричастности силовиков к обстрелу автобуса в Донбассе. В минобороны ДНР в свою очередь назвали произошедшее провокацией со стороны Киева (руск.). ТАСС (13 студзеня 2015).
  7. Михаил Почуев. В ДНР опровергли причастность ополчения к обстрелу автобуса с мирными жителями. «Мы не идиоты, чтобы стрелять по собственной территории», — отметил собеседник агентства (руск.). ТАСС (13 студзеня 2015).
  8. Сергей Рюмочкин. Теракт под Волновахой: кадры с места трагедии (видео). "Богдан" изрешетило осколками (руск.). Сегодня.ua (13 студзеня 2015).
  9. Кіраванне інфармацыйнай палітыкі і па пытаннях прэсы. У бальніцы памерла жанчына, якая пацярпела пры абстрэле блокпоста пад Валнавахай. Пра гэта паведамляе дэпартамента аховы здароўя аблдзяржадміністрацыі. (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (13 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015.
  10. Бойовики вбили 2-річну дівчинку в Гранітному, а кількість жертв під Волновахою зросла до 12. Терористи не приховують, що ведуть обстріл села в Тельманівському районі. (укр.). ТСН (13 студзеня 2015).
  11. Прес-служба Президента України. Звернення Президента України (укр.). Президент України Петро Порошенко. Офіційне інтернет-представництво (13 студзеня 2015).
  12. В Верховной Раде почтили память погибших под Волновахой минутой молчания (руск.). Интерфакс-Украина (14 студзеня 2015).
  13. Данил Бодров. СБ ООН осудил обстрел автобуса под Донецком и потребовал провести расследование инцидента. Кроме того, Совбез призвал стороны конфликта на востоке Украины к строгому выполнению минских договоренностей (руск.). ТАСС (14 студзеня 2015).
  14. Совбез ООН осудил обстрел автобуса в Волновахе и требует расследования. Совет Безопасности ООН осудил обстрел пассажирского автобуса под Донецком и настоял на проведении "объективного расследования" инцидента с целью привлечения ответственных к правосудию. (руск.). УНИАН (14 студзеня 2015).

Спасылкі правіць