Абул Калам Азад (11 лістапада 1888 — 22 лютага 1958) — індыйскі палітычны дзеяч і вучоны. Адзін з лідараў руху за незалежнасць Індыі і прыхільнік індуска-мусульманскага адзінства. З 1912 — член партыі Індыйскі нацыянальны кангрэс. У 1912-14 выдаваў антыанглійскую газету «аль-Хіляль» («Паўмесяц»). У 1919-22 і ў 1930 Азад быў адным з кіраўнікоў кампаніі грамадзянскага непадпарадкавання. У час перагавораў з Англіяй у 1942, 1945, 1946 гг. узначальваў індыйскую дэлегацыю. Аўтар прац па філасофіі і гісторыі літаратуры урду, а таксама тафсіра да Карана. У жніўні 1947 г. стаў міністрам адукацыі Індыі.

Абул Калам Азад
урду: مولانا ابوالکلام محی الدین احمد آزاد‎
Род дзейнасці палітык, журналіст, пісьменнік, scholar, змагар за свабоду
Дата нараджэння 11 лістапада 1888(1888-11-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1958(1958-02-22)[1][3] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне іслам і суніты
Бацька Maulana Khairuddin[d]
Жонка Zulekha Begum[d]
Партыя
Узнагароды і прэміі
Бхарат Ратна
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б Abul Kalam Azad // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Abul Kalam Mohiuddin Ahmad Azad // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.