Абутковая прамысловасць Беларусі

галіна лёгкай прамысловасці Беларусі

Абутковая прамысловасць Беларусі — галіна лёгкай прамысловасці Беларусі, якая вырабляе абутак са скуры і іншых матэрыялаў.

Гісторыя правіць

На тэрыторыі Беларусі пачала фарміравацца ў пачатку XX ст. з дробных шавецкіх майстэрняў. Механічная фабрыка «Арол» у Мінску выпускала 800 пар абутку за суткі (1913), дзейнічала таксама 2 фабрыкі руска-амерыканскіх і руска-бельгійскіх акцыянерных таварыстваў і абутковыя майстэрні ў Віцебску. У 1921 г. абутковая прамысловасць выпускала каля 14 тыс. пар абутку за год. У 1920-1930-я гады пачалі дзейнічаць абутковыя фабрыкі «Праца» ў Гомелі, «Прагрэс» у Віцебску, механізаваная фабрыка імя Калініна і фабрыка імя Тэльмана ў Мінску і інш. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала 12 высокамеханізаваных фабрык, якія выраблялі 9,8 млн пар абутку (1940). У гады вайны щсе прадпрыемствы разбураны. У 1952 г. абутковая прамысловасць дасягнула даваеннага ўзроўню вытворчасці. У 1988 г. была дасягнута максімальная вытворчасць скуранога абутку (46 млн пар).

У 1993 г. выпуск абутку скараціўся да 13,3 млн пар.

Прамысловасць правіць

Самыя буйныя прадпрыемствы абутковай прамысловасці ўваходзяць у дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці «Беллегпрам»: Мінскае абутковае алкрытае акцыянернае таварыства «Прамень», ААТ «Гроднаабутак», ААТ «Віцебская абутковая фабрыка „Чырвоны Кастрычнік“», Лідская абутковая фабрыка, Гомельскае вытворчае абутковае аб’яднанне «Праца», Бабруйская абутковая фабрыка, ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка» і інш.