Абуховічы

вялікалітоўскі шляхецкі род

Абуховічы — шляхецкі род уласнага герба «Абуховіч» («Ключ раздвоены», зменены «Ясенчык»). Паходзілі з Валыні, адкуль у 16 ст. перасяліліся ў Мазырскі, а пасля і ў Новагародскі павет. Першы вядомы прадстаўнік роду Івашка ставіў у войска ВКЛ у 1528 аднаго конніка.

Герба «Абуховіч»

Вядомыя асобы правіць

  • Абуховіч (?), возны генерал мазырскі, бацька Фёдара
  • Фёдар Абуховіч (зг. 1615), земскі пісар мазырскі, таксама выбіраўся суддзёй земскім мазырскім. У 1615 заснаваў праваслаўны жаночы манастыр з царквою св. Пятніцы.
  • Піліп Казімір (? — 6.9.1656), ваявода віцебскі і смаленскі (1653)
  • Тэадор Міхал (?), падкаморы мазырскі (з 1646), брат Піліпа Казіміра
  • Мікалай (?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (з 1648). Магчыма, загінуў падчас паўстання месцічаў у Мазыры (1648).
  • Міхал Леан (? — 22.10.1668), сын Піліпа Казіміра, кашталян наваградскі, стражнік ВКЛ, дыпламат (у Маскве), удзельнік многіх войнаў са Швецыяй і Расіяй, аўтар двух «Дыярыушаў»
  • Мікалай (?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (з 1648). Магчыма, загінуў падчас паўстання месцічаў у Мазыры (1648).
  • Тэадор Геранім (1642—1707), сын Піліпа Казіміра, кашталян наваградскі, удзельнік Хоцінскай бітвы (1673), аўтар «Дыярыуша»

Літаратура правіць