Абу Бакр Юніс Джабер

Абу Бакр Юніс Джабер (араб. أبو بكر يونس‎‎, 19402011) — адзін з бліжэйшых паплечнікаў Муамара Кадафі, адзін з арганізатараў рэвалюцыі 1 верасня, кіраўнік Народнага камітэта абароны з 1970 года, ваенны і палітычны дзеяч перыяду Джамахірыі.

Абу Бакр Юніс Джабер
араб. أبو بكر يونس‎‎
міністр абароны Лівіі[d]
16 студзеня 1970 — 20 кастрычніка 2011
Нараджэнне 1 студзеня 1952(1952-01-01)
Смерць 20 кастрычніка 2011(2011-10-20)[1] (59 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Дзейнасць ваенны, палітык
Прыналежнасць Лівія
Род войскаў Узброеныя сілы Лівіі
Званне брыгадны генерал
Камандаваў Узброеныя сілы Лівійскай Джамахірыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1940 годзе ў паселішчы Джалу ў беднай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у Трыпалі, сярэдняе ў Бенгазі. У 19631965 гадах навучаўся ў Каралеўскім ваенным каледжы ў Бенгазі, дзе вучыўся на адным курсе з Абдэлем Саламам Джэлудам, Мухамадам Магарэфам, Мустафай аль-Харубі, Хувейлдзі аль-Хмейдзі і іншымі членамі падпольнай арганізацыі свабодных афіцэраў. Там жа ён пазнаёміўся і з Муамарам Кадафі. Пасля заканчэння каледжа Юніс Джабер атрымаў званне малодшага лейтэнанта і быў размеркаваны камандзірам узвода ў бронеаўтамабільны батальён у Бенгазі. У 1966-м ён разам з Кадафі праходзіў 10-месячную стажыроўку ў Вялікабрытаніі, дзе вывучаў брытанскую бронеаўтамабільную тэхніку. У групе лівійскіх афіцэраў абодва вылучаліся строгім выкананнем ісламскіх звычаяў, адмаўляліся ад спіртнога і забаўляльных паездак. У 1967 годзе Юнісу Джаберу было прысвоена званне старшага лейтэнанта. Разам з Абдэль Саламам Джэлудам ён быў адным з кіраўнікоў ваенных аперацый 1 верасня 1969 года ў Трыпалі, а пасля перамогі рэвалюцыі ўвайшоў у «Савет 12-ці» — Савет рэвалюцыйнага камандавання на чале з Кадафі ўжо ў званні капітана.

У студзені 1970-га ён быў прызначаны начальнікам Генеральнага штаба лівійскай арміі, а 23 кастрычніка 1976 года рашэннем СРК — галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Лівійскай Арабскай Рэспублікі (Муамар Кадафі тым жа рашэннем быў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Лівіі), што было раўнасільна пасадзе ваеннага міністра, скасаванай у 1972 годзе.

У жніўні 1977 года Юнісу Джаберу было прысвоена адзінае ў лівійскай арміі званне брыгаднага генерала. З сакавіка 1979 года Юніс Джабер з’яўляўся членам Рэвалюцыйнага кіраўніцтва Лівіі[2].

У 1987 годзе ён узначальваў лівійскую дэлегацыю на ўрачыстасцях з нагоды 70-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве[2].

Падчас вайны ў Лівіі да апошняга заставаўся на баку кадафістаў. 20 кастрычніка 2011-га Абу Бакр Юніс Джабер быў забіты разам з Муамарам Кадафі ў Сірце[3].

Зноскі

  1. http://english.aljazeera.net/news/africa/2011/10/20111020111520869621.html
  2. а б Егорин А.З. Ливийская революция. — Наука, 1989. — С. 62.. — ISBN 5-02-016693-6, ББК 66.2(6Лив) Е 30.
  3. Accounts emerge of Gaddafi’s final moments — Africa — Al Jazeera English. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2011. Праверана 21 кастрычніка 2011.