Абу Мухамад аль-Галані

Абу Мухамад аль-Джулані або аль-Галані (араб. أحمد حسين الشرع‎‎; нар. 29 кастрычніка 1982(1982-10-29)[1], Эр-Рыяд[2]) — сірыйскі радыкальны ісламіст і дзеяч джыхадзісцкага руху. Пры нараджэнні быў названы Ахмадам Хусейнам аш-Шам. Браў удзел у Іракскай вайне на баку ІДІ, пазней стаў адным з лідараў тэрарыстычнай арганізацыі Джэбхат ан-Нусра ў Сірыі, якая затым была перайменаваная ў Хаят Тахрыр аш-Шам.

Абу Мухамад аль-Галані
араб. أحمد الشرع‎‎
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1982(1982-10-29)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Член у
Род дзейнасці рэвалюцыянер, кандацьер
Бацька Hussein al-Sharaa[d]
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго бацька быў работнікам нафтавай прамысловасці, напісаў некалькі кніг па нафтаздабычы і нафтараспрацоўкі. Маці была настаўнікам геаграфіі. Шам вывучаў СМІ і медыя ва Універсітэце Дамаска. Калі пачалася Іракская вайна, ён кінуў вучобу і адправіўся на дапамогу джыхадзістам у Ірак. Быў паплечнікам Абу Мусаб аз-Заркаві. Быў арыштаваны амерыканцамі і змешчаны ў лагер Кэмп-Букій. Вызваліўся ў 2008 годзе. Стаў адным з членаў групоўкі Ісламская дзяржава Ірак[3].

У 2011 годзе, з пачаткам грамадзянскай вайны ў Сірыі, кіраўніцтва Ісламскай дзяржавы Ірак вырашае пачаць экспансію ў Сірыю, і пасылае туды аль-Джулані, для арганізацыі даччынай структуры ў Сірыі. Новая групоўка была створана 23 студзеня 2012 года і адразу ж стала галоўнай рухаючай сілай сярод ісламістаў у Сірыі. Група стала паспяхова адціскаць часці сірыйскай арабскай арміі[4].

Зноскі

  1. а б https://www.youtube.com/watch?v=iA5XcnZd0b0&list=TLPQMjkxMjIwMjTfxwjUfQ4xJA&index=5
  2. а б https://orient-news.net/ar/news_show/190448/0/الجولاني-يكشف-أسراراً-تتعلق-بـ-النصرة-والبغدادي-وجيفري-يعلق-ربما-من-الحكمة-العمل-معه
  3. Elusive Al-Qaeda leader in Syria stays in shadows. Times of Israel (4 лістапада 2013). Праверана 15 June 2015.
  4. "Terrorist Designations of the al-Nusrah Front as an Alias for al-Qa'ida in Iraq". U.S. Department of State. Праверана 2017-01-13.

Спасылкі

правіць