Лугаваслабадскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Абчацкі сельсавет)

Лугаваслабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Лугавая Слабада.

Лугаваслабадскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лугавая Слабада
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 8 874
Лугаваслабадскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Будынак сельсавета

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Абчацкі сельсавет у складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Абчак. У 1926 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лугаўская Слабада. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна БССР. 25 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Мінска. З 26 мая 1935 года сельсавет у складзе Мінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замастоцкага сельсавета[1]. 8 чэрвеня 1981 года сельсавет перайменаваны ў Лугаваслабадскі[2]. У 1998 годзе скасавана вёска Калодзежкі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 7188 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,3 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 8874 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 чэрвеня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 35 (1697).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.