Абіда
Абіда — возера ў Крупскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Лукомка. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява».
Абіда | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 165 м[1] |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,7 км |
Плошча | 0,64 км² |
Найбольшая глыбіня | 17 м |
Сярэдняя глыбіня | 10 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 330 км² |
Упадаюць | пратока з возера Сялява |
Выцякаюць | рака Югна |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,64 км², даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17 м, сярэдняя каля 10 метраў. Плошча вадазбору 330 км². Катлавіна возера авальнай формы. Схілы катлавіны спадзістыя.
Возера праточнае. Злучана пратокай з возерам Сялява і выцякае рака Югна (прыток Лукомкі).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 22. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 17. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 36. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Абіда Архівавана 7 лютага 2013.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.