Адкрыць галоўнае меню

Аб’яднаная беларуская ваенная школа

Аб’яднаная беларуская ваенная школа імя ЦВК БССР (АБВШ) — сярэдняя ваенная навучальная ўстанова («нармальная ваенная школа»[1]) РСЧА УС СССР у Мінску ў 1921—1941 гадах для падрыхтоўкі камандных і начальнікаў кадраў.

Аб’яднаная беларуская ваенная школа імя ЦВК БССР
АБВШ
Гады існавання 5 лютага 19211941
Краіна Сцяг СССР СССР
Краіны Заходняя ваенная акруга
Тып Кавалерыя, артылерыя, пяхота
Колькасць 1200 чалавек (пастаянны і пераменны склады)
Дыслакацыя Мінск, БССР
Знакі адрознення Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

За гады працы ў школе (вучылішча) было падрыхтавана каля 3,5 тысяч камандзіраў і начальнікаў Чырвонай Арміі (РСЧА).

ГісторыяПравіць

5 лютага 1921 года па загадзе Рэўваенсавета Рэспублікі ў Мінску былі арганізаваны кароткатэрміновыя 81-я пяхотныя курсы каманднага складу[1]. Размяшчаліся ў будынку былой Мінскай духоўнай семінарыі[2].

У гэтым жа годзе навучальная ўстанова была двойчы перайменаваная: спачатку ў курсы Саўнаркама БССР, а затым, перайшоўшы ў ваеннае ведамства (Наркамат абароны) — Мінскія пяхотныя курсы РСЧА.

9 кастрычніка 1924 года на базе гэтых курсаў была арганізавана 7-я Аб’яднаная ваенная школа імя ЦВК БССР з трохгадовым тэрмінам навучання[1].

Назва «Аб’яднаная» адлюстроўвала спецыфіку навучання: на трох аддзяленнях рыхтаваліся кадравыя камандзіры для родаў войскаў РСЧА: кавалерыі, артылерыі, пяхоты. У пералік ваенных дысцыплін уваходзілі: тапаграфія, гісторыя Грамадзянскай вайны, ваеннае мастацтва, тактыка, агнявая падрыхтоўка, інжынерная справа. Тактыка пяхоты і кавалерыі (курсанты спасцігалі джыгітоўку і прыёмы язды) вывучалася ў іх з улікам прымянення артылерыйскага агню. Амаль трэць вучэбнага часу адводзілася на агульнаадукацыйныя прадметы. На працягу вучобы курсанты праходзілі стажыроўку: на другім курсе — на пасадзе камандзіра аддзялення, на трэцім — камандзіра ўзвода[1].

Ваенная школа ўяўляла сабой адзін батальён трох- ці чатырохротнага складу. Першачарговай задачай АВШ імя ЦВК БССР была падрыхтоўка камандзіраў для 2-й Беларускай стралковай дывізіі Заходняй ваеннай акругі (з кастрычніка 1926 года — Беларуская ваенная акруга)[1].

У лютым 1931 года ў гонар 50-годдзя наркама па ваенных і марскіх справах, старшыні Рэўваенсавета СССР (РВС) К. Я. Варашылава курсанты школы здзейснілі лыжны марш МінскМасква. З 6 па 21 лютага 1931 дзесяць курсантаў, здзейсніўшы 800-кіламетровы забег, даставілі К. Я. Варашылаву «Рапарт аб дасягненнях і недахопах» АБВШ і асабіста павіншавалі наркама ў Маскве[1][сн 1].

У лютым 1931 года таксама адзначалася і дзесяцігоддзе Аб’яднанай Беларускай ваеннай школы. АБВШ была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ва ўказе, падпісаным старшынёй ЦВК БССР Аляксандрам Чарвяковым, гаварылася:[1] «Адзначаючы выдатныя заслугі Аб’яднанай Беларускай ваеннай школы імя ЦВК БССР у справе падрыхтоўкі чырвоных камандзіраў, Прэзідыум ЦВК пастанаўляе: Узнагародзіць Аб’яднаную Беларускую ваенную школу ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга». Начальнік школы І. І. Васілевіч і яго памочнікі атрымалі з рук сакратара ЦВК А. І. Хацкевіча імянную зброю[1].

Па ўспамінах маршала Савецкага Саюза І. І. Якубоўскага, 8 верасня 1933 годаў школу прыязджаў М. І. Калінін. На мітынгу курсанты прапанавалі назваць школу яго імем. А 6 лістапада 1933 года, загадам РВС СССР № 174, школе прысвоена імя таварыша М. І. Калініна.

16 сакавіка 1937 года школа была пераўтворана ў Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча імя М. І. Калініна[1].

28 сакавіка 1941 года загадам НКА СССР № 0127 перафарміравана ў Мінскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна,

3 ліпеня 1941 года, на падставе дырэктывы ГШ ЧА № 638/орг, было перадыслацыравана ў горад Ульянаўск і пераіменавана ў 2-е Ульянаўскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна. Расфарміравана ў 1947 годзе.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны 21 мая 1952 года ў горадзе Мінску было адкрыта Сувораўскае ваеннае вучылішча, якое размяшчаецца ў будынку былой школы[2][сн 2].

Гісторыя найменняўПравіць

  • 05.02.1921 — 81-е Мінскія пяхотныя падрыхтоўчыя курсы
  • 03.1921 — 81-е Мінскія падрыхтоўчыя курсы каманднага складу
  • 05.1921 — 81-е Мінскія пяхотныя камандныя курсы
  • 03.1923 — 6-е Мінскія пяхотныя курсы РСЧА
  • 03.1924 — 7-я Аб’яднаная Беларуская камандная школа
  • 10.1924 — 7-я Аб’яднаная Беларуская ваенная школа
  • 9.10.1924 — 7-я Аб’яднаная ваенная школа імя ЦВК БССР
  • 1924 — Аб’яднаная Беларуская ваенная школа імя ЦВК БССР
  • Загад РВС СССР № 174 ад 6.11.1933 — Аб’яднаная Беларуская ваенная школа ім. М. І. Калініна
  • 16.03.1937 — Мінскае Чырвонасцяжнае ваеннае пяхотнае вучылішча імя М. І. Калініна
  • 28.03.1941 Загадам НКА СССР № 0127 — Мінскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна.
  • 3.07.1941 дырэктывай ГШ ЧА № 638/орг — 2-е Ульянаўскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна.

КамандзірыПравіць

Вядомыя выпускнікіПравіць

За гады існавання ў вучылішчы было падрыхтавана каля 3,5 тысяч камандзіраў Чырвонай Арміі[1].

Вядомыя выкладчыкіПравіць

ЗаўвагіПравіць

ЗноскіПравіць

  1. У гэтым прабегу ўдзельнічаў курсант В. П. Маргелаў, які атрымаў з рук наркама імянны залаты гадзіннік — «цыбуліну». У далейшым, стаўшы камандуючым ПДВ, В. П. Маргелаў адрадзіў традыцыю лыжных прабегаў, якая існуе ў ПДВ дагэтуль. А. В. Вихарев Лыжный переход // Российская кадетская перекличка, №5. — 2008.
  2. Па іншых дадзеных, будынак не захаваўся: Костин Б. А. Маргелов. — м: Молодая гвардия, 2005. — 320 с. — (Жизнь замечательных людей). — 5 000 экз. — ISBN 5-235-02846-5.

КрыніцыПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 1,9 Костин Б. А. Маргелов. — м: Молодая гвардия, 2005. — 320 с. — (Жизнь замечательных людей). — 5 000 экз. — ISBN 5-235-02846-5.
  2. 2,0 2,1 Воложинский, В.Г. Суворовское военное училище. Минск старый и новый. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 23 студзеня 2010.

ЛітаратураПравіць