Аб’яднаны прафсаюз працоўных аўтамабільнай прамысловасці

Аб’яднаны прафсаюз працоўных аўтамабільнай прамысловасці (англ.: United Auto Workers) — адзін з найбуйнейшых прафсаюзаў ЗША.

Аб’яднаны прафсаюз працоўных аўтамабільнай прамысловасці
United Auto Workers
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі прафсаюз
Заснаванне
Дата заснавання 1935
uaw.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афіцыйная поўная назва прафсаюза — Міжнародны амерыканскі прафсаюз працоўных аўтамабільнага, аэракасмічнага і сельскагаспадарчага машынабудавання (англ.: United Automobile, Aerospace & Agricultural Implement Workers of America International Union).

Прафсаюз мае філіялы ў ЗША, Канадзе і Пуэрта-Рыка.

Аб’яднаны прафсаюз працоўных аўтамабільнай прамысловасці быў заснаваны ў 1935 годзе ў горадзе Дэтройт. Упершыню прафсаюз быў прызнаны ў 1937 годзе ўладальнікамі General Motors. У 1941 годзе Генры Форд, уладальнік Ford Motor Company, апошнім у Дэтройце прызнаў існаванне прафсаюза.

Спасылкі правіць