Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл
Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл, АФЭФКС — кааліцыя ўзброеных груповак, якая стаіць на пазіцыях захавання федэралісцкага кіравання ў Эфіопіі. Супрацьстаіць ураду Абія Ахмеда Алі.
Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл | |
---|---|
![]() | |
Ідэалогія | федэралізм |
Актыўная ў | |
Праціўнікі |
![]() ![]() ![]() |
Удзел у канфліктах |
СтварэннеПравіць
У жніўні 2021 года лідар Народнага Фронту вызвалення Тыграя (НФВТ) Дэбрэцыан Гебрэмікаэль і прэс-сакратар Гетачэў Рэда заявілі, што сілы абароны Тыграя вядуць перамовы з Вызваленчай арміяй Арома (ВАА) аб супрацоўніцтве ў барацьбе з урадавымі войскамі. Са слоў прадстаўніка Одаа Тарбіі, групоўкі пачалі каардынаваць свае дзеянні і стратэгію[1].
Да канца кастрычніка да перамоваў далучыліся яшчэ некалькі паўстанцкіх груп[2]. 5 лістапада было абвешчана, што альянс будзе складацца з дзевяці арганізацый[3].
СкладПравіць
На момант стварэння АФЭФКС меў у складзе наступныя групоўкі[3]:
МэтыПравіць
Заяўленай мэтай стала звяржэнне Абія ваеннай сілай або шляхам перамоваў. Затым мяркуецца фарміраванне пераходнага ўрада, які павінен правесці выбары[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Ethiopia's Tigray forces seek new military alliance (11 жніўня 2021).
- ↑ Ethiopia: What Next? . Royal United Services Institute (22 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021.
- ↑ 3,0 3,1 Nine anti-gov't groups team up as Ethiopia recalls ex-soldiers (5 лістапада 2021).