Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі
Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў галіне машыназнаўства, механікі машын, механізмаў і матэрыялаў. Знаходзіцца ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.
Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі (АІМ НАНБ) | |
---|---|
Заснаваны | 1957 |
Дырэктар | Сяргей Мікалаевіч Паддубка |
Размяшчэнне | Мінск |
Юрыдычны адрас | г. Мінск, вул. Акадэмічная, д. 12 |
Сайт | oim.by |
Гісторыя
правіцьПастановай Савета Міністраў БССР ад 17 жніўня 1957 года № 528 быў створаны Інстытут машыназнаўства Акадэміі навук БССР. З 1960 года — Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі. У 1965 годзе выведзены са складу Акадэміі і пераўтвораны ў Эксперыментальны НДІ машыназнаўства. Пастановай Цэнтральнага камітэта КПБ, Савета Міністраў БССР ад 30 ліпеня 1971 года № 235 інстытут зноў уведзены ў склад Акадэміі навук БССР. Пастановай Прэзідыума Акадэміі навук БССР ад 19.10.1971 № 17 года Інстытут перайменаваны ў Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР. У 1991 годзе перайменаваны ў Інстытут надзейнасці машын АН БССР.
У 1993 годзе ў Мінску ствараецца Навуковы цэнтр праблем механікі машын Акадэміі навук Беларусі[1], з 2001 года — Інстытут механікі машын НАН Беларусі. У 2002 годзе Інстытут надзейнасці машын і Інстытут механікі машын аб’ядноўваюцца ў Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі, а пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 17.05.2006 № 45 Інстытут механікі і надзейнасці машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудаванне» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і перайменаваны ў дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі».
Будова Інстытута
правіць- Рэспубліканскі кмп’ютарны цэнтр машынабудаўнічага профілю
- Навукова-тэхнічны цэнтр «Сельскагаспадарчае машынабудаванне»
- Навукова-тэхнічны цэнтр «Кар’ерная тэхніка»
- Навукова-інжынірынгавы цэнтр «Бартавыя сістэмы кіравання мабільных машын»
- Навукова-тэхнічны цэнтр «Тэхналогія машынабудавання і тэхналагічнае абсталяванне»
- Навукова-інжынірынгавы цэнтр «Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі мабільных машын»
Дырэктары
правіць- Георгій Канстанцінавіч Гаранскі (1957—1963)
- Вальфрыд Мікалаевіч Трэер (1963—1966)
- Фёдар Яфрэмавіч Шчаслівенка (1966—1973)
- Ігар Сяргеевіч Цітовіч (1973—1978)
- Алег Васілевіч Бераснеў (1978—2002)
- Леанід Рыгоравіч Краснеўскі (2002—2006)
- Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі (2006—2012)
- Андрэй Анісімавіч Дзюжаў (2012—2014)
- Сяргей Мікалаевіч Паддубка (з 2014)[2]
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт інстытута (руск.)