Авадні (Oestridae) — сямейства насякомых з атрада двухкрылых. Адносіцца да сінантропных мух (мух, экалагічна звязаных з селішчамі людзей).

Авадні
Cephenemya stimulator.jpg
Імага Cephenemyia stimulator
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oestridae

Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  151717
NCBI  7387
EOL  8978
FW  207372

АпісаннеПравіць

Цела даўжынёй 9—22 мм, укрыта валаскамі, радзей голае. Ротавыя органы рудыментарныя.

Асаблівасці біялогііПравіць

Дарослыя не жывяцца, жывуць 3—25 сутак за кошт рэчываў, назапашаных у лічынкавай стадыі. У развіцці праходзяць стадыі яйца, лічынкі (9—10 месяцаў), кукалкі, дарослай асобіны.

Жывародныя, самка ў палёце ўпырсквае лічынак у ноздры авечак, коз, коней, вярблюдаў, аленяў, антылоп. Лічынкі паразітуюць на павеку, слізістай абалонцы вока і носа, унутры вочнага яблыка. Пры пранікненні ўнутр галавы спелыя лічынкі акукліваюцца ў глебе, гнаі, паразітуюць у скуры, лобных пазухах, насаглотцы, страўніку, галаве, вачах жывёл.

Выклікаюць поласцевыя міязы.

КласіфікацыяПравіць

Да сямейства ставяцца 35 відаў у 9 родах[1]:

Зноскі

  1. Gary Mullen, Lance Durden. 2009.

ЛітаратураПравіць