Адкрыць галоўнае меню

Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф або Авад бэн Ауф (араб. أحمد عوض بن عوف‎‎‎; нар. 1954) — дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Судана. Першы віцэ-прэзідэнт Судана з 23 лютага 2019 года. Таксама займае пост міністра абароны Судана (з жніўня 2015 года).[1][2] Выконваў абавязкі прэзідэнта Судана 11—12 красавіка 2019 года.

Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф
араб. أحمد عوض بن عوف‎‎‎
сцяг
в.а. прэзідэнта Судана (Старшыня Пераходнага ваеннага савета)
11 красавіка 2019 — 12 красавіка 2019
Папярэднік: Амар аль-Башыр
Пераемнік: Абдэль Фатах аль-Бурхан
сцяг
Першы віцэ-прэзідэнт Судана
23 лютага 2019 — 11 красавіка 2019
Папярэднік: Бакры Хасан Салех
сцяг
Міністр абароны Судана
з жнівень 2015
Папярэднік: Мустафа Асман Абейд Салім
 
Партыя:
  • беспартыйны[d]
Дзейнасць: палітык, ваенны
Нараджэнне: 1954

БіяграфіяПравіць

Ауф займаў пасада начальніка ваеннай разведкі, а таксама старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў, перш чым быў вызвалены ад пасады ў чэрвені 2010 года ў рамках буйной ваеннай перастаноўкі[3].

Ауф быў у спісе грамадзян, на якіх у маі 2007 года былі накладзены санкцыі з боку ЗША. У Вашынгтоне былі незадаволеныя яго добрымі сувязямі з Іранам. Акрамя гэтага генерал падазраваўся ў тым, што ён аддаваў загады жорстка распраўляцца з мірным насельніцтвам падчас вайне ў Дарфуры[4]. Заяўляецца, што ібн Ауф мог каардынаваць авіябамбаванне мірных жыхароў, атакі на вёскі, перасяленні іх жыхароў і масавыя гвалтаванні[5].

Пасля 2010 года ён некаторы час займаў пасаду пасла Судана ў Амане.

23 лютага 2019 года Ауф быў першым віцэ-прэзідэнтам Судана, змяніўшы Бакры Хасана Салеха на гэтай пасадзе пасля роспуску ўрада прэзідэнтам Амарам аль-Башырам, які адбыўся ў выніку масавых пратэстаў[6].

11 красавіка 2019 года Авад бэн Ауф аб'явіў аб затрыманні Амара аль-Башыра і распусціў дзеючыя органы ўлады, а затым узначаліў новы Ваенны пераходны савет[7].

12 красавіка падаў у адстаўку дзеля захавання адзінства ўзброеных сілаў, назваўшы сваім пераемнікам генерала Абдэль Фатаха Бурхана[8]. Адстаўка адбылася на фоне масавых пратэстаў з патрабаваннем найхутчэйшых палітычных пераўтварэнняў[9].

Зноскі