Авантуры Пранціша Вырвіча (фільм)
«Аванту́ры Пранціша́ Вы́рвіча» (руск.: Авантюры Прантиша Вырвича) — беларускі мастацкі фільм паводле рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»[1]. Зняты ў 2020 годзе, прэм’ера фільма не адбылася з палітычных прычын[2].
Авантуры Пранціша Вырвіча | |
---|---|
Жанр | прыгодніцкі фільм |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 100 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2020 |
IMDb | ID 14039050 |
Сюжэт
правіцьПадзеі фільма разгортваюцца ў XVIII стагоддзі. Асноўнае месца дзеяння — тэрыторыя сучаснай Беларусі, ці тагачаснай Рэчы Паспалітай. Галоўны герой — беглы вучань менскага езуіцкага калегіума, малады шляхціц Пранціш са старажытнага роду Вырвічаў герба Гіпацэнтаўр. Разам са сваім слугой і сябрам, доктарам-алхімікам Баўтрамеем Лёднікам, ён трапляе ў вір інтрыг уплывовых магнатаў вакол трона Рэчы Паспалітай і барацьбы за магутны артэфакт — рамфею імператара Канстанціна.
Здымкі і пракат
правіцьПра падрыхтоўку да работ над фільмам было абвешчана на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня 2018 года ў Мінску генеральным дырэктарам кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімірам Карачэўскім. Кастынг на галоўныя ролі завяршыўся ў кастрычніку. 18 лютага 2019 года адбыўся першы здымачны дзень. Здымкі фільма цягам 2019 года праходзілі ў Лідскім замку, Бабруйску, Міры, Нясвіжы. Спецыяльна для здымак на кінастудыі была зроблена машына на паравым рухавіку, якая апісана ў кнізе і нібыта створана паводле чарцяжоў Леанарда да Вінчы. Таксама, адмыслова да фільма, пабудавалі адпаведныя той эпохі дэкарацыі, было пашыта больш за 200 гістарычных касцюмаў, а акцёры перад здымкамі бралі ўрокі фехтавання і верхавой язды[3]. Праца над карцінай завяршылася ў снежні 2019 года.
Перадпрэм’ерны паказ адбыўся 16 сакавіка 2020 года ў мінскім Доме кіно[3]. Першапачаткова прэм’ера фільма была запланавана на 19 сакавіка 2020 года, з паказам стужкі ў рускамоўным варыянце. Але за некалькі дзён да прэм’еры кінастудыя «Беларусьфільм» вырашыла, што больш правільным будзе пераагучыць карціну і на беларускую мову, каб фільм выйшаў у пракат адначасова на дзвюх мовах, і прэм’ера была перанесеная на май 2020 года[4]. У 2020 годзе дубляванне карціны на беларускую мову і выхад яго ў пракат не адбыліся праз эпідэмію COVID-19 і вострую фазу палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў[5].
У 2021 годзе было абвешчана, што выхад у пракат фільма адбудзецца ў снежні[6], аднак за некалькі дзён да прэм’еры фільм пачалі прыбіраць з афіш беларускіх кінатэатраў[2]. Прэм’ера фільма не адбылася[7]. СМІ выказваюць здагадку, што фільм быў забаронены рэжымам Лукашэнкі праз тое, што ў ім здымаліся акцёры рэпрэсаванага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы, якія сфармавалі тэатральную групу «Купалаўцы»[2].
Акцёры
правіцьПерсанаж | Акцёр |
---|---|
Галоўныя ролі | |
Пранціш Вырвіч | Георгій Пятрэнка |
Баўтрамей Лёднік | Іван Трус |
Паланея Багінская | Ева Анікей |
Саламея Лёднік | Вераніка Пляшкевіч[8]. |
Здымачная група
правіць- рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Анісімаў
- аператар — Дзмітрый Рудзь
- аўтар сцэнарыя — Валянцін Залужны
- песня да фільму «Застольная песня» — Яраш Малішэўскі
Крытыка
правіцьЦі ўсё так дрэнна ў карціне? Напэўна, хто-небудзь з гледачоў зможа атрымаць задавальненне ад сузірання багатых касцюмаў або інтэр’ераў беларускіх замкаў і палацаў. Іншыя паклічуць на паказы падлеткаў: «Авантуры» на здзіўленне цнатлівы фільм, дзе героі дазваляюць сабе максімум пару пацалункаў, а Саламея ўпрошвае высакароднага Лёдніка правесці з ёй ноч. Сумна ад таго, што добрая ідэя і, безумоўна, патрэбны нам фільм атрымаўся такім… якім атрымаўся. кінакрытык Дзяніс Марціновіч
|
Зноскі
- ↑ Алег Грушэцкі (19-02-2019). "Пачаліся здымкі фільма пра прыгоды Пранціша Вырвіча". «Новы Час». Праверана 2019-09-16.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ а б в Белорусский приключенский фильм не покажут в Минске. В нем снимались актеры Купаловского театра . zerkalo.io (30 лістапада 2021).
- ↑ а б Алег Грушэцкі. Палацавыя інтрыгі вакол трона Рэчы Паспалітай на шырокім экране . Новы Час (17 сакавіка 2020). Праверана 17 сакавіка 2020.
- ↑ Алег Грушэцкі. Фільм «Авантуры Пранціша Вырвіча» выйдзе на беларускай мове, прэм’ера пераносіцца . Новы Час (18 сакавіка 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
- ↑ Фильм «Авантюры Прантиша Вырвича» выйдет и на белорусском языке (руск.). zviazda.by (7 жніўня 2021).
- ↑ Фильм «Авантюры Прантиша Вырвича» выйдет в прокат с 1 декабря (руск.). belta.by (25 лістапада 2021).
- ↑ Белорусский фильм «Авантюры Прантиша Вырвича» снова сняли с проката (руск.). kp.ru (2 снежня 2021).
- ↑ Молакава В.. У сутарэннях гісторыі і фантазій(недаступная спасылка). Культура (16 сакавіка 2019). Праверана 20 сакавіка 2019.
- ↑ Мартинович, Денис. Авантюра не удалась. Посмотрели шляхетское фэнтэзи «Беларусьфильма» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (17 марта 2020 в 17:24). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2020. Праверана 20 мая 2020.