Аварыя Ан-26 у аэрапорце Мінск-1 (1983)

Аварыя Ан-26 у аэрапорце Мінск-1 - авіяцыйны інцыдэнт у аэрапорце Мінск-1, які адбыўся 12 красавіка 1983 г. пры заходзе самалёта Ан-26 CCCP-26686 рэйса «Рыга-Мінск» на пасадку. У выніку памылак членаў экіпажа паветранае судна атрымала пашкоджанні пры пасадцы, але ў выніку аварыі ніхто не загінуў і не быў паранены.

Катастрофа самалёта Ан-26
Агульныя звесткі
Дата 12 красавіка 1983 г.
Характар Пашкоджанне пры пасадцы
Прычына Памылкі членаў экіпажу
Месца Аэрапорт Мінск-1
Мадэль Ан-26
Авіякампанія Аэрафлот СССР
Пункт вылету Рыга
Пункт прызначэння Аэрапорт Мінск-1
Бартавы нумар CCCP-26686

Згодна з інфармацыяй сайта, прысвечанага гісторыі авіяцыйных здарэнняў, адбылося наступнае: "Пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Мінск экіпажам былі парушаны межы выпуску механізацыі крыла і перавышана хуткасць палёту на перадпасадачнай прамой. Пры знаходжанні паветранага судна ў раёне ДПРМ за межамі дапушчальных адхіленняў (вышэй глісады на 43 м) камандзір экіпажа не прыняў рашэння аб сыходзе на другі круг, а дыспетчар службы руху дазволіў пасадку. Для гашэння хуткасці экіпаж, парушаючы патрабаванні інструкцый, усталяваў над БПРМ рычагі кіравання рухавікамі ў становішча палётнага малога газу. Аднак прызямленне самалёта адбылося на падвышанай хуткасці 250 км/г, з вуглом тангажу блізкім да 0 градусаў. Самалёт аддзяліўся ад УПП, але камандзір экіпажа не прыняў меры па выпраўленні памылкі і не прадухіліў наступных паўторных аддзяленняў самалёта. Ён дапусціў памылковыя дзеянні штурвалам і толькі пасля трэцяга дотыку да УПП ўсталяваў рэжым зямнога малога газу рухавікоў.

У выніку ўзнікла перагрузка (5,1 адзінак) і паветранае судна атрымала сур'ёзныя дэфармацыі.

Праз парушэнні правілаў загрузкі самалёта экіпажам і службай грузавых перавозак аэрапорта Рыга, цэнтроўка яго перавысіла дапушчальныя значэнні, што ўскладніла кіраванне самалётам. Узлётная маса самалёта не выходзіла за ўстаноўленыя межы, цэнтроўка перавышала межы гранічна задняй і склала 33,2% САХ.

КПС перадпалётную падрыхтоўку арганізаваў нездавальняюча, правільнасць разліку цэнтроўкі другім пілотам не праверыў.

Бортаператар, які кіраваў загрузкай, у парушэнне службовай інструкцыі па загрузцы самалёта Ан-26 даў згоду на яе размяшчэнне без графіка разліку цэнтроўкі.

Другі пілот не забяспечыў размяшчэнне грузаў у адпаведнасці з інструкцыямі і цэнтроўкай, разлічанай ім на падставе інфармацыі бортаператараў.

Служба арганізацыі грузавых перавозак аэрапорта Рыга ў камерцыйным абслугоўванні самалёта належнага ўзроўню не прымала. Цэнтроўка самалёта ў адпаведнасці з загрузкай самалёта не разлічвалася. Дыспетчар па загрузцы не кантраляваў размяшчэнне грузаў на паветраным судне[1]."

Пасля гэтай аварыі "Ан-26 № CCCP-26686" спісалі і пакінулі на тэрыторыі мінскага аэрапорта[2].

Зноскі

  1. Авария Ан-26 Белорусского УГА в а/п Минск-1 // Авиационные происшествия, инциденты и авиакатастрофы в СССР и России
  2. Авария Ан-26 в аэропорту Минск-1 в 1983 году // блог Safaniuk ў LiveJournal