Авункулат (лац.: avunculus «дзядзька па маці») — традыцыя асаблівай блізкасці паміж чалавекам і братам яго маці, якая адносіцца ў асноўным да перыяду, калі адбываўся пераход ад мацярынскага роду да бацькоўскага.

Сутнасць авункулата складаецца ў тым, што пляменнік сяліўся з дзядзькам па мацярынскай лініі (у дзяцінстве ці пасля жаніцьбы), быў яго спадчыннікам (або суспадчыннікам), заўседы карыстаўся яго парадамі, абаронай і т. п. Адзначаецца, што авункулат узнікае ўжо ў перыяд мацярынскага роду, калі галоўнымі мужчынамі нярэдка станавіліся не мужыкі, а браты жанчын, і адыгрывае асаблівую ролю пры пераходзе ад мацярынскага да бацькоўскага роду. У апошнім выпадку дамінуючае становішча ў сям'і і грамадстве адводзіцца не мужам, а братам жанчын. Пазней сляды авункулата часта захоўваюцца як разуменне аб больш цеснай сувязі пляменніка з дзядзькам па маці, а не па бацьку. Авункулат быў вядомы ў старажытных народаў і сёння мае месца ў шэрагу народаў Акіяніі, Афрыкі і іншых[1][2].

Зноскі правіць

  1. Народы мира: Историко-этнографический справочник. — М.: Советская энциклопедия, 1988. С. 576
  2. Авункулат // Советская историческая энциклопедия