Авітамінозы

хвароба
(Пасля перасылкі з Авітаміноз)

Авітамінозы — група захворванняў, якія развіваюцца пры працяглай адсутнасці вітамінаў у ежы, парушэнні іх засваення  (руск.) або прыгнечанні сінтэзу ў арганізме. Недахоп вітамінаў можа ўзнікнуць у зімова-вясновы перыяд, пры вялікіх фізічных нагрузках, інфекцыйна-вірусных захворваннях, з узростам.

Авітамінозы
МКХ-10 E50-E56
МКХ-9 264264-269269
МКБ-9-КМ 269.1[1] і 269.2[1]
MeSH D001361
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пры працяглым недахопе або адсутнасці вітаміну C развіваецца цынга, B1 — беры-беры, D — рахіт, PP — пелагра. Часцей сустракаецца адначасовая недастатковасць некалькіх вітамінаў — поліавітаміноз.

Прафілактычныя меры: ужыванне вітамінных прэпаратаў, вітамінізацыя ежы, правільнае захоўванне і кулінарная апрацоўка харчовых прадуктаў.

Літаратура правіць

  1. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.