Авіяцыйны факультэт ВАРБ

адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

Авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎ — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎.

Авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎
ВАРБ
Заснаваны 1995

Апісанне правіць

Авіяцыйны факультэт створаны ў 1995 годзе на базе кафедры авіяцыйнай тэхнікі і ўзбраення Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча. Вучэбныя магчымасці авіяцыйнага факультэта дазваляюць цалкам забяспечваць патрэбнасці дзяржаўнай авіяцыі ў лётным і інжынерна-тэхнічным складзе, а таксама ў навукова-педагагічных кадрах вышэйшай кваліфікацыі. Падрыхтоўка афіцэраў ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з авіяцыйнымі часцямі і прадпрыемствамі дзяржаўнай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

Важнае месца ў падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў займае практычная падрыхтоўка. Лётная падрыхтоўка праводзіцца на аэрадромах і авіяцыйнай тэхніцы ДТСААФ і РОСТА, авіяцыйных часцей ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь. Практычная падрыхтоўка спецыялістаў па кіраванню палётамі ажыццяўляецца ў авіяцыйных часцях ВПС і войскаў СПА. Інжынеры па тэхнічнай эксплуатацыі праходзяць практыку на аэрадромнай базе факультэта, на 558-м авіярамонтным заводзе, у авіяцыйных часцях ВПС і войскаў СПА[1].

Спецыяльнасці правіць

Тэрмін абучэння курсантаў складае 5 гадоў (лётчыкаў і штурманаў — 5 гадоў 2 месяцы). Абучэнне вядзецца па наступных 7 асноўных авіяцыйных спецыяльнасцях:

  • «Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам» па напрамках: франтавая авіяцыя, армейская авіяцыя, штурманская эксплуатацыя, беспілотныя авіяцыйныя комплексы з адпаведнымі кваліфікацыямі: «Пілот-інжынер самалёта. Спецыяліст па кіраванню», «Пілот-інжынер верталёта. Спецыяліст па кіраванню», «Штурман-інжынер. Спецыяліст па кіраванню»;
  • «Кіраванне паветраным рухам, баявое кіраванне авіяцыяй» з кваліфікацыяй «Інжынер па кіраванню паветраным рухам. Спецыяліст па кіраванню»;
  • «Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм» па спецыялізацыі «Эксплуатацыя і рамонт радыётэхнічных сродкаў забеспячэння палётаў авіяцыі» з кваліфікацыяй «Інжынер. Спецыяліст па кіраванню»;
  • «Тэхнічная эксплуатацыя пілатуемых лятальных апаратаў і іх сілавых установак» з кваліфікацыяй «Інжынер. Спецыяліст па кіраванню»;
  • «Тэхнічная эксплуатацыя комплексаў узбраення лятальных апаратаў» з кваліфікацыяй «Інжынер. Спецыяліст па кіраванню»;
  • «Тэхнічная эксплуатацыя электрасістэм і пілатажна-навігацыйных комплексаў лятальных апаратаў» з кваліфікацыяй «Інжынер. Спецыяліст па кіраванню»;
  • «Тэхнічная эксплуатацыя бартавых радыёэлектронных комплексаў лятальных апаратаў» з кваліфікацыяй «Інжынер. Спецыяліст па кіраванню».

Склад правіць

У склад факультэта ўваходзяць: камандаванне, кафедра лётнай падрыхтоўкі і баявога прымянення авіяцыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку па лётных спецыяльнасцях, кіраванню паветраным рухам і баявому прымяненню беспілотных авіяцыйных комплексаў; кафедра авіяцыйнай тэхнікі і ўзбраення, якая рыхтуе інжынерна-тэхнічных спецыялістаў; аэрадромная база, дзе праводзяцца практычныя заняткі, батальён курсантаў у складзе 5 курсаў; лётна-метадычны аддзел, які арганізуе лётную і парашутна-дэсантную падрыхтоўку, а таксама яе метадычнае, медыцынскае і псіхалагічнае забеспячэнне.

Начальнікі правіць

  • Мікалай Віктаравіч Бурэнь

Зноскі